Горад Мюнхен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мюнхен
ням.: München
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Rathaus and Marienplatz from Peterskirche - August 2006.zugeschnitten.jpg
Новая ратуша

Каардынаты: 48°08′00″ пн. ш. 11°34′00″ у. д. / 48.133333° пн. ш. 11.566667° у. д. (G) (O) (Я)48°08′00″ пн. ш. 11°34′00″ у. д. / 48.133333° пн. ш. 11.566667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Германія
Зямля Баварыя
Плошча 310,43 км²
Вышыня цэнтра 519 м
Насельніцтва (2010) 1.364.920 чалавек
Шчыльнасць 4.397 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2
Тэлефонны код 089
Паштовыя індэксы 80331-81929
Аўтамабільны код M
Афіцыйны сайт http://www.muenchen.de/
(ням.)  (англ.)  (фр.)  (італ.)  (ар.) 

Мюнхен (Германія)
Мюнхен
Мюнхен

Мюнхен (Баварыя)
Мюнхен
Мюнхен

Мю́нхен (ням.: München [ˈmʏnçən], бав. Minga) — горад на поўдні Германіі. Сталіца і буйнейшы горад Баварыі. Трэці, пасля Берліна і Гамбурга, горад Германіі паводле колькасці насельніцтва (1.364.920 тыс.чал. - 2010). Плошча - 310,43 км².

Змест

Гісторыя [правіць]

Упершыню згадваецца ў пач. ХІІ ст. Вырас з паселішча Муніхен («каля манахаў»). У 1158 атрымаў ад Генрыха Льва гарадское права.

У 1255—1918 рэзідэнцыя Вітэльсбахаў. 3 XVI ст. значны культурны цэнтр. Пры герцагу Максіміліяне Баварскім (1597—1651) стаў цэнтрам каталіцызму ў Германіі. У 1609 у Мюнхене заснавана антыпратэстанцкая Каталіцкая ліга. У час войнаў за аўстрыйскую і іспанскую спадчыны акупіраваны аўстрыйскімі войскамі (1705—15, 1742—44). У 1806—1918 сталіца каралеўства Баварыя.

У 1841 у Мюнхене пабудаваны першы ў Германіі лакаматыў. У лістападзе 1918 у горадзе абвешчана Баварская рэспубліка, потым Баварская (Мюнхенская) савецкая рэспубліка (існавала 7.4—2.5.1919).

У лістападзе 1923 адбыўся гітлераўскі «піўны путч». Месца заключэння Мюнхенскага пагаднення (1938). 8.11.1939 тут здзейснены няўдалы замах на А. Гітлера. У ІІ сусветную вайну бамбардзіроўкамі 1943—45 разбурана амцль палавіна горада.

3 1950 тут існаваў Інстытут па вывучэнні гісторыі і культуры СССР (сярод супрацоўнікаў быў У. Сядура, які выдаваў «Беларускі зборнік»). У 1972 месца правядзення XX летніх Алімпійскіх гульняў.

Прамысловасць [правіць]

Электратэхнічная, радыёэлектронная, оптыка-механічная прамысловасць, агульнае і транспартнае машынабудаванне (у т.л. прадпрыемства BMW), ваенная, хімічная, паліграфічная, трыкатажная, харчовая прамысловасць. Адна з найбольш вядомых галін — піваварэнне.

Навука, адукацыя, культура [правіць]

Мюнхенскі ўніверсітэт, Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт. Баварская АН і Акадэмія выяўленчых мастацтваў. Дзяржаўная вышэйшая музычная школа, кансерваторыя.

Дзейнічае Нацыянальны тэатр. Праходзяць оперныя фестывалі (з 1875).

Шырока вядомы Фестываль піва. Арганізуюцца штогадовыя прамысловыя кірмашы.

Баварскія дзяржаўныя зборы карцін, Баварскі нацыянальны музей, Нямецкі музей, этнаграфічны музей, Гліптатэка і інш.

Транспарт [правіць]

Вузел чыгунак і аўтадарог. Дзейнічаюць 2 міжнародных аэрапорты. Мюнхенскі метрапалітэн.

Планіроўка і архітэктура [правіць]

Стары горад са шчыльнай забудовай уздоўж р. Ізар. Гарадскі цэнтр, падзелены на 4 кварталы вуліцамі, перакрыжаванымі на Марыенплац, у XIII ст. быў абнесены сценамі (захаваліся вароты XIV ст.). 3 1791 гарадскія ўмацаванні знесены і ў XVIII—XIX ст. пабудаваны рэгулярныя прыгарады з шырокімі вуліцамі, барочнымі і класіцыстычнымі будынкамі. Пасля 1871 выраслі новыя кварталы і прамысловыя раёны.

Мюнхен моцна пашкоджаны ў ІІ сусветную вайну. Сучаснае аблічча вызначаецца суседствам рознастылявых пабудоў з будынкамі з бетону і шкла. Захаваліся архітэктурныя помнікі XIII—XX ст.

Славутасці [правіць]

Выбітныя асобы, якія жылі ў Мюнхене [правіць]

Гл. таксама [правіць]

Літаратура [правіць]

  • Мюнхен // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.