Горад Мікалаеў, Мікалаеўская вобласць
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||
Мікала́еў (укр.: Миколаїв) — горад на поўдні Украіны, на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул. Адміністрацыйны цэнтр Мікалаеўскай вобласці, Жаўтнэвага і Мікалаеўскага раёнаў.
Знаходзіцца за 65 кіламетраў ад Чорнага мора. Праз горад праходзяць аўтамабільная дарога еўрапейскага значэння E58: Вена — Браціслава — Кашчыцэ — Ужгарад — Бая-Марэ — Ясі — Кішынёў — Адэса — Мікалаеў — Марыупаль — Растоў-на-Доне, а таксама рэгіянальны аўтамабільны шлях Кіраваград — Мікалаеў. Вузел чыгуначных ліній на Адэсу, Херсон, Снігураўку, Далінскую. Аэрапорт.
У 1399 годзе вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Мікалаева горада Вітаўку як памежную фартэцыю Вялікага Княства Літоўскага.[1]
Змест |
Гісторыя [правіць]
Вітаўка [правіць]
Старажытная гісторыя мясцовасці, дзе цяпер знаходзіцца Мікалаеў, звязаная з падзеямі ў паўднёвай частцы сучаснага горада — Вітаўцы. Уласна сваю назву гістарычная мясцовасць атрымала ад вялікага князя літоўскага Вітаўта, які ўзвёў тут у 1399 годзе Вітаўтаўскі замак (фартэцыю) і мытню для кантролю гандлю з татарамі.
Пазней, пасля экспансіі Турцыі, назва горада ўскладнілася турэцкім словам «гаммані», якое мае значэння «лазня», «купальня», «фантан».
Згодна з Кючук-Кайнарджыйскім мірным дагаворам 1774 года гэтыя землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі, назва Вітальд-Гаммані была скарочаная і прыстасавана да расійскай і ўкраінскай моў — Вітаўка. У 1789 г Вітаўку перайменавалі ў Богаяўленскае (з 1938 г. — Кастрычніцкае, з 1962 — Жаўтнэвае)
Мікалаеў [правіць]
У 1789 годзе князь Рыгор Пацёмкі непадалёк ад Вітаўкі, на паўвостраве пры сутоках Інгул і Паўднёвага Буга, заснаваў флотскае і карабельнае горада. Першым грамадзянінам Мікалаева зрабіўся прадпрымальнік, ваенны дзеяч і будаўнік М. Фалееў. Менавіта ордар № 1065 ад 9 верасня 1789 для яго і з'яўляецца першай дакументальнай згадкай сучаснай назвы горада:
| Фабераву дачу называць Спаскім, а Вітаўку — Богаяўленскім, а новую верф, якая ўзводзіцца на Інгуле — горадам Мікалаевам... |
Існуе версія, што горада атрымала сваю назву ў гонар перамогі расійскіх войскаў 1788 годзе падчас узяцця турэцкай фартэцыі Ачакаў, якая супала з Днём Св. Мікалая.[2]
Будаваўся горад паводле спецыяльна складзенага расійскім архітэктарам І. Старовым плану — з простымі вуліцамі і кварталамі правільнай формы. Жыццё Мікалаева цалкам падпарадкоўвалася суднабудаванню і флоту. Амаль сто гадоў тут знаходзіўся штаб Чарнаморскага флоту. Падчас губернатарства А. Грэйга ў 1-й траціне XIX ст. у Мікалаеве ўпершыню была зробленая спроба пабудаваць водаправод, на вуліцах з'явіўся брук, азеляненне.
У 1862 годзе ў месце адкрыўся камерцыйны порт, што паслужыла штуршком да пераўтварэння Мікалаева ў значны эканамічны і гандлёвы цэнтр. Ужо ў канцы XIX ст. Мікалаеўскі порт займаў трэцяе месца пасля Пецярбургу і Адэсы па аб'ёмах гандлю з замежнымі дзяржавамі, а паводле экспарту збожжа, галоўнымі пастаўнікамі якога былі стэпавыя губерні, — першае месца ў Расійскай імперыі.
У 1918 годзе ў Мікалаеве знаходзіліся хаўрусныя войскі гетмана П. Скарападскага. Савецкая ўлада на Мікалаеўшчыне ўмацавалася толькі ў 1920 г. У часы галадамору 1932—1933 гг. у Мікалаеве, як вялікім прамысловым асяродку, прымаліся пэўныя захады па барацьбе з бедствам, тады як сяляне вобласці засталіся без дапамогі і цярпелі ад голаду.[3]
З 1942 па 28 сакавіка 1944 г. горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У паваенны час Мікалаеў зрабіўся адным з найбольшых цэнтраў суднабудавання ў СССР.
1 снежня 1991 года мікалаеўцы разам з жыхарамі вобласці на Усеукраінскім рэферэндуме 89,45% галасоў «за» пацвердзілі Акт абвяшчэння незалежнасці Украіны. У 1990-я гг. эканоміка Мікалаева, як і ўсёй дзяржавы, адчула шэраг істотных, часцяком негатыўных наступстваў лібералізацыі рынку і эканамічных пераўтварэнняў. Рэзультатам гэтага стала амаль поўнае знішчэнне прамысловасці, напрыклад, заводаў ЧСЗ, ім. 61 камунары і "Акіян"
Геаграфія [правіць]
Мікалаеў размяшчаецца на поўдні Украіны, у межах Прычарнаморскай нізіны.
Места знаходзіцца каля Бугскага ліману на сутоках рэчак Паўднёвы Буг і Інгул, у сухастэпавай зоне.[4]
Клімат Мікалаева ўмерана-кантынентальны, засушлівы, стэпавы, з гарачым сонечным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература студзеня складае –3 °C, зіма мяккая, маласнегавая, з частымі адлігамі, зменлівая, адлігі змяняюцца пахаладаннямі. Уначы замаразкі практычна штодзень.
На клімат горада значна ўплывае размешчанае паблізу Чорнае мора. У сувязі з гэтым сакавік і красавік параўнальна халодныя, а восень параўнальна цёплая.
Лета спякотнае, сонечнае, сярэдняя тэмпература ліпеня складае 22 °C, пры паступленні гарачага паветра з Сахары, які добра выграваецца ўлетку ва ўмовах яснага неба тэмпература нярэдка даходзіць і да +40 °C у цені. На працягу апошніх гадоў, з прычыны глабальнага пацяплення тэмпература дасягала вельмі высокіх для поўдня Украіны значэнняў.
Сярэднегадавая колькасць ападкаў 450—500 міліметраў. Выпаральнасць дасягае амаль 1000 міліметраў ападкаў у рок. У сувязі з гэтым клімат Мікалаева і вобласці вельмі засушлівы. Ападкі выпадаюць даволі раўнамерна, але галоўным чынам у летні перыяд пасля навальніцаў і ўзімку ў выглядзе снегу
Насельніцтва [правіць]
- 1897 — 92 тыс. чал.[5]
- 1911 — 105 тыс. чал.
- 1939 — 174 тыс. чал.
- 1959 — 226 тыс. чал.
- 1970 — 331 тыс. чал.[6]
- 1991 — 512 тыс. чал.[7]
- 2001 — 514,1 тыс. чал.
- 2006 — 507 тыс. чал.
- 2008 — 506,4 тыс. чал.
Эканоміка [правіць]
У структуры прамысловасці Мікалаева галоўнае месца займае машынабудаванне і металаапрацоўка, сярод якіх асабліва вылучаюцца галіны суднабудавання і энергетычнага машынабудавання.
Прамысловыя прадпрыемствы горада забяспечваюць да 50% аб'ёмаў прадукцыі суднабудавання Украіны, звыш 90% дзяржаўнай вытворчасці газавых турбін, 80% гліназёму.
Апроч цяжкай, у месце развітая харчовая прамысловасць (асаблівы ўзрост якой адбыўся пасля 1991 года дзякуючы замежным інвестыцыям) — так, ува Украіне і за яе межамі нязменная папулярнасцю карыстаецца прадукцыя ТАА «Сандора», ЗАТ «Лакталіс-Украіна», піўзавода «Янтар» і інш.
Найбольшыя мікалаеўскія прадпрыемствы:
- Акцыянерная холдынгавая кампанія «Чарнаморскі суднабудаўнічы завод», найбольшае суднабудаўнічае прадпрыемства ва Украіне і адно з наймагутнейшых у Еўропе.
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Суднабудаўнічы завод імя 61 камунара».
- ААТ «Дамен Шыпьярдс Акіян», суднабудаўнічая кампанія.
- «Мікалаеўскі гліназёмны завод», найбольшы вытворца гліназёму ў Еўропе.
- Мікалаеўскі авіярамонтны завод «НАРП».
- Дзяржаўнае прадпрыемства «Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт».
- Піўзавод «Янтар».
- ЗАТ «Лакталіс-Україна».
- ТАА «Сандора»
Турыстычная інфармацыя [правіць]
У Мікалаеве знаходзіцца адзін з найлепшых ува Украіне і найвядомейшых у Еўропе заапаркаў. У месце дзейнічае шэраг музеяў, у т.л. мастацкі музей імя Васіля Верашчагіна.
Да ліку прыкметных архітэктурна-гістарычных помнікаў горада належаць:
- Абсерваторыя Чарнаморскага флоту (1827) — цяпер гэта Мікалаеўская астранамічная абсерваторыя;
- Афіцэрскі сход (1824);
- Кафедральны сабор Каспераўскай іконы Маці Божай (1908) УПЦ Кіеўскага патрыярхату;
- Кафедральны Свята-Раства-Багародзіцкі сабор (1800—1828) УПЦ Маскоўскага патрыярхату;
- Касцёл Св. Іосіфа (1886);
- Лютэранская кірха (1852);
- Штаб камандуючага Чарнаморскім флотам (1793) — цяпер гэта Музей суднабудавання і флоту;
- Яхт-клуб (1904).
Галерэя [правіць]
Месты-сябры [правіць]
Бурса, Турцыя;[8]
Галац, Румынія (24 кастрычніка 2003);[9]
Малка-Тырнава, Балгарыя;[10]
Масква, Расія (2001);[11]
Петразаводск, Расія (24 сакавіка 2002);[12]
Санкт-Пецярбург, Расія (26 мая 2003);[13]
Трыест, Італія;[14]
Цяньцзінь. Кітай (2001).[15]
Вядомыя асобы [правіць]
- Мікола Аркас (1853—1909) — украінскі гісторык і кампазітар.
- Юрый Байко-Блахін (1909—2002) — украінскі літаратуразнавец.
- Фёдар Брадыхін (1831—1904) — расійскі астраном.
- Сцяпан Макараў (1848—1904) — расійскі адмірал.
Зноскі
- ↑ Добровольський О.А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1] // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
- ↑ Nikołajew // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 149
- ↑ Голодомор 1932-1933 років. Документи Державного архіву Миколаївської області свідчать [2] // Державний архів Миколаївської області
- ↑ Атлас. География Украины. 2001 год. 9 класс. Издательство «Освіта».
- ↑ Херсонская губерния (дополнение к статье) // Горад Мікалаеў, Мікалаеўская вобласць // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- ↑ Николаев (центр Николаевской обл. УССР) // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ↑ Николаев // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Договір про співробітництво між меріями міст Бурси (Туреччина) і Миколаєва (Україна)
- ↑ Договір про співробітництво між виконавчим комітетом міської ради м. Миколаїв (Україна) та мерією м. Галац (Румунія)
- ↑ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
- ↑ Протокол про дружбу та співробітництво між Москвою та Миколаєвом
- ↑ Угода про співробітництво між адміністрацією міста Петрозаводська (Республіка Карелія, Росія) та виконавчим комітетом Миколаївської міської Ради (Україна)
- ↑ Угода між Адміністрацією Санкт-Петербурга Російської Федерації та виконавчим комітетом Миколаївської міської ради України про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях
- ↑ Договір про встановлення партнерських стосунків на офіційному сайті Миколаївської міськради
- ↑ Угода між виконавчим комітетом Миколаївської міської ради (Україна) та Адміністрацію нового регіону Примор'я м. Тяньцзінь (Китайська Народна Республіка) про співробітництво в торгово-економічній, науково-технічній, гуманітарній і культурній галузях
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Мікалаеў, Мікалаеўская вобласць- Мікалаеўская гарадская рада
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
