Горад Мікашэвічы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Мікашэвічы
Мікашэвічы
|
Мікашэ́вічы — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, на р. Волхва. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец—Калінкавічы. Рачны порт на Мікашэвіцкім канале. У 54 км ад Лунінца, 282 км ад Брэста. Насельніцтва 13,8 тыс. чал. (2006).
У 1796 г. у мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура. Працавала 50 чалавек, выпусціла 500 пар жалезных сашнікоў для сох. З 19 ст. вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета. З часу пракладу Палескіх чыгунак — мястэчка і станцыя. З 1921 у складзе Польшчы, з 1939 у БССР. З 1940 рабочы пасёлак, з 1960 у Лунінецкім раёне, з 2005 горад.
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт»), харчовай прамысловасці. Гасцініца.