Горад Мінеапаліс
| Горад
Мінеапаліс
Minneapolis
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Мінеапаліс (англ.: Minneapolis) — горад на поўначы ЗША, найбуйнейшы горад штата Мінесота і акругі Хенепін. Насельніцтва 372,8 тыс. чалавек (2006). Знаходзіцца на берагах ракі Місісіпі. Мінеапаліс прымыкае да Сент-Пола, сталіцы штата і другога горада па велічыні. Разам яны ўтвараюць сталічны раён «Гарады-двайняты» (Twin Cities, вымаўляецца «твін-сітыз»).
Змест |
[правіць] Геаграфія
Горад размешчаны на правым беразе ракі Місісіпі, насупраць сталіцы штата, Сент-Пола. У межах Мінеапаліса размешчана 24 возера, што і абумовіла афіцыйную мянушку «Горад азёр». Цэнтр горада знаходзіцца на вышыні 209 метраў над узроўнем мора.
[правіць] Клімат
Клімат Мінеапаліса кантынентальны, характэрны для Сярэдняга Захаду. Зіма халодная і суровая, а лета гарачае і вільготнае. Сярэднегадавая тэмпература 7,4 °C. Максімальная тэмпература была зафіксаваная ў ліпені 1936: 42 °C. Мінімальная тэмпература назіралася ў студзені 1888 і была роўная −40,6 °C. Узімку 1983-84 быў зафіксаваны рэкорд па колькасці снегу (250 см).
У Мінеапалісе нярэдка назіраюцца такія прыродныя з'явы, як навальніца або туман.
[правіць] Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць] Спасылкі
- City of Minneapolis Home Page
- Phototour of Minneapolis
- Minneapolis Issues Forum
- Greater Minneapolis Convention and Visitor Association
- Downtown Minneapolis — Minneapolis Downtown Council
- Minneapolis Neighborhood Organizations
- Minneapolis Who’s Who
- WikiTravel Entry For Minneapolis
- National Weather Service Twin cities
| Гэта пачатак артыкулу па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |