Горад Мінск-Мазавецкі
| Горад
Мінск-Мазавецкі
Mińsk Mazowiecki
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Мінск-Мазавецкі (польск.: Mińsk Mazowiecki) — горад ва ўсходняй Польшчы, у Мазавецкім ваяводстве, варшаўскай агламерацыі, месцазнаходжанне мінскага павета, гарадской гміны Мінск Мазавецкі і вясковай гміны Мінск Мазавецкі. Паводле звестак 2006 году, у Мінску пражывала 37 529 жыхароў. Адносна шчыльнасці насельніцтва займае 11-е месца ў Польшчы. У 1975—1998 гг. горад прыналежаў да Сядлецкага ваяводства. Горад размешчаны ў 40 км ад Варшавы. З'яўляецца мясцовым гаспадарчым (развіты гандаль, інфраструктура і прамысловасць), адукацыйным (вышэйшая школа і 6 сярэдніх школаў), ваенным (авіябаза, жандармерыя і ваенкамат), культурным (дом культуры, артыстычная школа, 2 бібліятэкі, 2 музея, таварыства гісторыкаў) цэнтрам, але першым чынам з'яўляецца месцам жыхарства і адпачынку шматлікіх людзей, якія працуюць у Варшаве. Гісторыя Мінску налічвае звыш шасцісот гадоў. У 1421 годзе Мінск атрымаў гарадскія правы. У XІX стагоддзі, і ў II сусветную вайну горад меў вялікую яўрэйскую дыяспару, на памяць аб ёй застаўся толькі забыты магільнік і адзін з найбольшых камянёў у Трэблінцы. У Мінску знаходзіцца некалькі аб'ектаў, упісаных да спісу помнікаў.
Літаратура[правіць]
Мінск Мазавецкі // Belarusian (Taraškievica) Wikipedia — be-x-old.wikipedia.org
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Мінск-Мазавецкі- Афіцыйны сайт (польск.)
- Mińsk Mazowiecki — Twoje Wirtualne Miasto (польск.)
- Сайт вясковай гміны Мінск Мазавецкі (польск.)