Горад Міхалаўцэ
| Горад
Міхалаўцэ
Michalovce
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Міхалаўцэ (саст. руск.: Михайловцы; славацк.: Michalovce, укр.: Михайлівці, ням.: Großmichel, венг. Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на тэрыторыі Усходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Паводле легенды папярэднікам Міхалоўцэ было легендарнае мястэчка Свіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе венгры забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Земплінскага краю ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Земпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Венгрыя. Першыя згадкі пра Міхалоўцэ датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалоўцэ быў нададзены статус горада, і ён стаў раённым цэнтрам.
Асаблівасцю Міхалоўцэ з'яўляецца факт, што чвэрць насельніцтва з'яўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.
Дэмаграфія [правіць]
У 1910 годзе Міхалоўцэ налічвалі 6120 жыхароў, з якіх венгры складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.
Паводле перапісу 2001 года мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[1]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[1].
Зноскі
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Міхалаўцэ