З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мічурынск (руск.: Мичуринск) — горад (з 1779) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Мічурынскага раёна Тамбоўскай вобласці. Насельніцтва 93,1 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1635 годзе. Да 1932 года меў назву Казлоў.
Сучасны Мічурынск — другі па значэнню пасля Тамбова прамысловы і культурны цэнтр вобласці. Мічурынск — агульнарасійскі цэнтр садоўніцтва, у горадзе размешчаныя УНДІ садоўніцтва імя І. У. Мічурына, Цэнтральная генетычная лабараторыя імя І.У. Мічурына. Акрамя таго, у горадзе ёсць краязнаўчы музей, музей-сядзіба А. М. Герасімава, выставачная зала. Мичуринский чыгуначны вузел з'яўляецца найважнейшым вузлом Паўднёва-Усходняй чыгункі, станцыі: Мічурынск-Уральскі, Мічурынск-Варонежскі, Качатоўка.
Прамысловасць: лакаматыварамонтны завод, аўтарамонтны завод, аўтаагрэгатны завод, завод «Прагрэс».
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)