Горад Наварасійск
Горад
|
||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||
Наварасійск (руск.: Новороссийск), горад (з 1866 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 389,4 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1838 годзе. Горад-герой.
Размешчаны на ўзбярэжжы Наварасійскай (Цэмескай) бухты Чорнага мора. Найбуйны порт Расіі на Чорным моры — пасажырскі, грузавыя парты і нафтаналіўная гавань. Адзін з пунктаў базавання Чарнаморскага флоту РФ.
Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зімовы час пануюць паветраныя масы ўмераных шырыняў, летам трапічных.
Наварасійск — галоўны цэнтр цэментнай прамысловасці на поўдні Расіі (4 цэментавых завода), створаны на базе буйных радовішчаў высокаякасных мергеляў. У горадзе знаходзіцца штаб-кватэра буйнага вытворцы цэменту «Новоросцемент».
Развіта машынабудаванне (заводы: «Молат», «Чырвоны рухавік», «Харчмаш», суднарамонтны, радыёзавод «Прыбой» і інш.). Маюцца прадпрыемствы прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (выпускаюць шыфер, жалезабетонныя вырабы і інш.). Дрэваапрацоўчая (у тым ліку мэблевая), харчовая (мукамольна-элеваторный камбінат, малочны, піваварны заводы, рыбзавод і інш.), сталеліцейная (завод «Новороссметалл») прамысловасць. Прадпрыемствы чыгуначнага транспарта («Наварасійскі вагонарамонтны завод»).
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
| Гарады Краснадарскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Краснадар | |
| Іншыя гарады | Абінск | Анапа | Апшаронск | Армавір | Беларэчанск | Гелянджык | Гарачы Ключ | Гулькевічы | Ейск | Караноўск | Крапоткін | Крымск | Курганінск | Лабінск | Наварасійск | Навакубанск | Прыморска-Ахтарск | Славянск-на-Кубані | Сочы | Туапсэ | Усць-Лабінск | Хадыжэнск | Цімашоўск | Ціхарэцк | Цямрук | |