Горад Наймеген

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Наймеген
нідэрл.: Nijmegen
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Nijmegen (3).JPG

Каардынаты: 51°50′00″ пн. ш. 5°51′00″ у. д. / 51.833333° пн. ш. 5.85° у. д. (G) (O) (Я)51°50′00″ пн. ш. 5°51′00″ у. д. / 51.833333° пн. ш. 5.85° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Правінцыя
Першае згадванне
Афіцыйная мова
Насельніцтва (2006)
159 600 чалавек
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
6500-6546, 6663, 6679, 6683

Наймеген (Нідэрланды)
Наймеген
Наймеген

Наймеген або Неймеген (нідэрл.: Nijmegen, перш Німвеген (ням.: Nimwegen) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Гелдэрланд, на рацэ Вааль (адзін з рукавоў у дэльце Рэйна). Насельніцтва — 159,6 тыс. жыхароў (2006).

Гістарычная даведка[правіць | правіць зыходнік]

Найстаражытны горад у Нідэрландах, у рымскія часы вядомы як Noviomagus. «Залатое стагоддзе» Наймеген — эпоха Каралінгаў, калі тут пражывалі імператары гэтай дынастыі. У Сярэднія стагоддзі Наймеген — вольны горад, член Ганзейскага саюза. З пачаткам Нідэрландскай рэвалюцыі выступіў супраць іспанскага валадарства на баку Утрэхтскай лігі. Падчас войн Людовіка XIV быў узяты французамі (у 1672 г.), тут былі падпісаныя гістарычныя мірныя дамовы 1678-79 гг.

Заставаўся галоўным горадам Гельдэрланда да акупацыі французамі ў 1794 г., калі сталіца была перанесеная ў Арнэм. Да 1878 г. горад быў умацаваны і разглядаўся як ключавая памежная крэпасць. Падчас Другой сусветнай вайны Наймеген падвергнуўся разбурэнню ў сувязі з высаджваннем у горадзе амерыканскага дэсанта.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У Наймегене дзейнічаюць універсітэт з медыцынскім каледжам (1923), гарадскі музей і музей Сакалінага падворка (1999, збор антычных старажытнасцяў), тэатр, канцэртная зала.

Найболей старажытныя будынкі ў Наймегене — 16-гранны баптыстэрый (асвячоны ў 799 г.) і разваліны царквы XII стагоддзя. Гэтыя руіны замка Карла Вялікага можна бачыць у парку, званым Сакаліны падворак (Valkhof). Імператарская рэзідэнцыя была разбураная вікінгамі, адноўленая Фрыдрыхам Барбаросай у 1155 і канчаткова знішчаная французскімі рэвалюцыянерамі ў 1796 г.

Найзначнейшыя будынкі ў цэнтры горада — Вялікая царква (Grote Kerk) св. Стэфана і рэнесансная ратуша (1554) — былі адноўленыя пасля Другой сусветнай вайны. Іншыя характэрныя будынкі: лацінская школа (1544-45), хата мер і ваг (1612), сучасная царква ў імя мясцовага выхадца — св. Пятра Канізія (1960).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]