Горад Нанкін
| Горад
Нанкін
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Нанкін (南京, «Паўднёвая сталіца») — былая сталіца Кітая, порт у нізоўях ракі Янцзы, сталіца правінцыі Цзянсу. Размешчаны ў паўднёвай частцы краіны, у 260 км на паўночны захад ад Шанхая. Буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр. Насельніцтва — 7.588.900 чалавек (2008).
Нанкін — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Цзянсу. Буйны прамысловы, навуковы і культурны цэнтр.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Заснаваны ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (ІІІ ст.), Усходняе Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (IV-VI ст.) і інш:, у 1368-1421 — усяго Кітая. У 1421-1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. Тут падпісаны Нанкінскі дагавор 1842. У 1853-64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927-37 і 1946-49 месцазнаходжанне ўрада Кітайскай рэспублікі. У 1937-45 акупіраваны японскімі войскамі.
[правіць] Гаспадарка
Станкабудаванне, турбінабудаванне, вытворчасць электрарадыёапаратуры, грузавых аўтамашын, сельскагаспадарчае машынабудаванне, металургія, хімічная (асабліва вытворчасць хімічных угнаенняў і сінтэтычных валокнаў), цэментная, тэкстыльная і харчовая прамысловасць.
[правіць] Транспарт
Вузел чыгунак і аўгадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнародны аэрапорт.
[правіць] Навука і культура
Філіял Акадэміі навук. Універсітэт. Музеі гістарычны і гарадскі. Абсерваторыя.
[правіць] Выдатныя мясціны
Батанічны сад. Архітэктурныя помнікі: «Імператарскі горад» (XIV-XV ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной), каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (Х ст.), частка гарадскіх сцен эпохі дынастыі Мін (XIV-XVII ст.), пахаванні імператараў дынастыі Лян (502-557) і інш. Маўзалей Сунь Ятсена.
Зноскі