Горад Нароўля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Нароўля
Нароўля
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 51°48′00″ пн. ш. 29°30′00″ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.5° у. д. (G) (O) (Я)51°48′00″ пн. ш. 29°30′00″ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.5° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Насельніцтва
8329 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 02355
Паштовы індэкс
247800
Нароўля (Беларусь)
Нароўля
Нароўля
Нароўля (Гомельская вобласць)
Нароўля
Нароўля

Нароўля — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Нараўлянскага раёна, прыстань на правым беразе р. Прыпяць. У 125 км ад Гомеля, 25 км ад чыгуначнай станцыі Ельск на лініі КалінкавічыОўруч. Аўтадарогі на Мазыр, Ельск. Насельніцтва 8,5 тыс. чал. (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сінагога ў Нароўлі, А. Р. Касталянскі
Палац Горватаў на здымку пач. XX ст.
Нараўлянскі парк на здымку пач. XX ст.

Вядомая з сярэдзіны XVIII ст. як мястэчка і каралеўшчына (каралеўскае ўладанне). У 1764 канвакацыйны сойм прызнаў каралеўшчыну Нароўля (разам з фальваркамі), якую доўга паводле леннага права трымалі Аскеркі, вотчынай Рафала- Алаіза Антоніевіча Аскеркі і яго нашчадкаў.

З 1793 у складзе Расійскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. З 1917 у складзе Украінскай Народнай Рэспублікі. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 у складзе БССР, цэнтр раёна Мазырскай акругі. З 1938 гарадскі пасёлак у Палескай вобласці. У жніўні 1941 акупіраваная немцамі, вызваленая ў 1943. З 1954 у Гомельскай вобласці. У 1962—1965 у Ельскам раёне. З 1971 горад. Нароўля пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, частка насельніцтва пераселеная.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — 8,329 тыс. чал.
  • 2006 — 8,5 тыс. чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Гасцініца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Нараўлянскі этнаграфічны музей.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Нароўлянскі раён