Горад Негрыл

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Негрыл
Negril
Negril Lighthouse.jpg
Стары маяк

Каардынаты: 18°16′00″ пн. ш. 78°21′00″ з. д. / 18.266667° пн. ш. 78.35° з. д. (G) (O) (Я)18°16′00″ пн. ш. 78°21′00″ з. д. / 18.266667° пн. ш. 78.35° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Насельніцтва (2010)
4612 чалавек
Часавы пояс

Негрыл (Ямайка)
Негрыл
Негрыл

Негрыл (англ.: Negril) — кліматычны курорт на захадзе Ямайкі. Утварае самастойны муніцыпалітэт. Сталае насельніцтва (2010 г.) - 4612 чал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да другой паловы XX ст. Негрыл з'яўляўся невялікай рыбацкай вёскай, ізаляванай аднайменнай ракой, у вусці якой быў заснаваны, а таксама балотамі. Першая дарога ў Негрыл была пабудавана ў 1959 г. Электрычнасць і тэлефон з'явіліся значна пазней.

У 1970-ыя гг. Негрыл стаў папулярным сярод амерыканскіх хіпі. У 1977 г. быў пабудаваны першы вялікі курорт "Negril Beach Village". У 1980-ых гг. пачаўся турыстычны бум. У 2001 г. гарадская гандлёва-прамысловая палата прыняла "зялёны" стандарт абслугоўвання наведвальнікаў.

Славутыя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Негрыл вядомы сваімі двума доўгімі пясчанымі пляжамі, месцамі для водных відаў спорту, музычнымі клубамі і даволі бесклапотнай атмасферай.

Іншыя славутасці:

  • Маяк, пабудаваны ў 1894 г.
  • Родас-Хол, дзе арганізавана вярхавая язда.
  • Крывавы заліў (англ.: Bloody Bay), названы так таму, што калісьці тут былі забіты кіты. Гэта цудоўнае месца для занятку дайвінгам.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]