Горад Новы Сад
Горад
|
||||||||||||
|
|
||||||||||||
Новы Сад (сербск.: Нови Сад, венг. Újvidék, ням.: Neusatz an der Donau, Нойзац-ан-дэр-Донау) — горад, размешчаны на поўначы Сербіі на беразе Дуная, адміністрацыйны цэнтр аўтаномнага края Ваяводзіна.
Насельніцтва 381,388 тыс. жыхароў (2011). Горад мае шматнацыянальны склад (гл. насельніцтва края Ваяводзіна)
Важны транспартны вузел, другі (пасля Белграда) па грузазвароце рачны порт у краіне.
Адзін з найважных прамысловых цэнтраў, галоўны эканамічны цэнтр Ваяводзіны. Машынабудаванне (сельскагаспадарчыя машыны, станкі, прылады, медныя прыборы, рачныя судны, самалёты), электратэхнічная, хімічная і фармацэўтычная, харчовая, скурна-абуткавая, тэкстыльная прамысловасць. Штогадовыя сельскагаспадарчыя кірмашы, універсітэт (1960).
Падчас аперацыі НАТА супраць Сербіі ўвесну 1999 года горад дзясяткі разоў падвяргаўся бамбаванням.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Новы Сад- www.gradnovisad.org.yu/ (сербск.)
- Bridges of Novi Sad (венг.)