Горад Нотынгем
| Горад і ўнітарная адзінка
Нотынгем
Nottingham
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Нотынгем (англ.: Nottingham) — горад у Вялікабрытаніі ў цырыманіяльным графстве Нотынгемшыр. Насельніцтва горада складае 306 700 чалавек, паводле дадзеных на 2010 год. Нотынгем славіцца сваёй сувязю з легендай пра Робін Гуда, а падчас прамысловай рэвалюцыі атрымаў прызнанне ва ўсім свеце сваёй вытворчасцю шнуркоў і веласіпедаў. Ён атрымаў свой статус горада як урачыстасць каралевы Вікторыі ў 1897 годзе.
Змест |
Гісторыя[правіць]
Нотынгем быў заснаваны саксонскімі пасяленцамі, каля VII стагоддзя, затым яго заваявалі датчане. У IX стагоддзі ён стаў адным з пяці гарадоў у вобласці Дацкага права. Паводле афіцыйнай версіі назва горада ў старажытнасці гучала як «Снотынгахем» і адбылася ад імя аднаго з мясцовых правадыроў, Снота. Гук «с» у пачатку слова пасля быў згублены.
Імя горада Нотынгем звязана з узнікненнем легенды пра Робін Гуда. У горадзе ўстаноўлены помнік знакамітаму разбойніку.
Славутасці[правіць]
- Уолатан-хол — адзін з выбітных помнікаў англійскага Рэнесансу
- Царква Усіх Святых
Гарады-пабрацімы[правіць]
Любляна, Славенія
Мінск, Беларусь
Карлсруэ, Германія
Харарэ, Зімбабвэ
Гент, Бельгія
Нінбо, Кітай
Тымішаара, Румынія
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Нотынгем- Сайт горада
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучанага Каралеўства. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |