Горад Ньюкасл-апан-Тайн
| Горад
Ньюкасл-апан-Тайн
Newcastle upon Tyne
|
||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||
Ньюкасл-апан-Тайн (англ.: Newcastle upon Tyne [njuːˈkæsəl]; назва звычайна скарачаецца да «Ньюкасл») — індустрыяльны горад на паўночна-ўсходнім узбярэжжы Вялікабрытаніі, у Англіі, у графстве Тайн і Уір. Размешчаны ўздоўж паўночнага берага ракі Тайн, і ў мінулым быў адміністрацыйным цэнтрам графства Нартумберленд.
Горад быў заснаваны рымлянамі пад назвай Понс Эліўс. Сярэднявечная назва горада была Novum Castellum super Tinam (лац.) («Ньюкасл на Тайне»).
Горад уваходзіць у дваццатку самых населеных пунктаў Англіі. Гарадская агламерацыя Тайнсайда, у якую акрамя Ньюкасла ўваходзяць горада Гейтсхед, Хебурн, Яраў, Норс Шылдс і Саўс Шылдс знаходзіцца па ліку насельніцтва на шостым месцы ў Брытаніі[1].
Прамысловасць [правіць]
Транспартны вузел, порт ракі Тайн, каля яе ўпадзення ў Паўночнае мора. З галін прамысловасці прадстаўлены суднабудаванне і суднарамонтная электратэхнічная прамысловасць, катла- і турбабудаванне, вытворчасць суднавых рухавікоў, горна-шахтавага і інш абсталявання.
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Pointer, Graham, The UK's Major Urban Areas at statistics.gov.uk, Retrieved on 2007-04-08