Горад Ніямей

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Ніямей
фр.: Niamey
Niamey night.jpg
Ніямей уначы

Каардынаты: 13°31′00″ пн. ш. 2°07′00″ у. д. / 13.516667° пн. ш. 2.116667° у. д. (G) (O) (Я)13°31′00″ пн. ш. 2°07′00″ у. д. / 13.516667° пн. ш. 2.116667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Унутранае дзяленне
44 акругі
Першае згадванне
Плошча
670 км²
Вышыня цэнтра
207 м
Насельніцтва (2009)
943 000 чалавек
Часавы пояс

Ніямей (Нігер)
Ніямей
Ніямей

Ніямей[1] (фр.: Niamey) — сталіца Нігера, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Ніямей, прыстань на левым беразе ракі Нігер. Насельніцтва — 675 тысяч жыхароў (2002, з прыгарадамі). Транспартны вузел. Міжнародны аэрапорт. Тэкстыльная фабрыка; харчасмакавая прамысловасць (скатабойня, мукамольны завод). Лёгкая прамысловасць. Гандлёвы цэнтр сельскагаспадарчага раёна. Рамёствы (выраб скураў, выраб ўпрыгожванняў з срэбра, золата). Паблізу Ніямея - ЦЭС. Універсітэт. Нацыянальны музей. У 1926-1960 адміністрацыйны цэнтр французскага валодання Нігер, з 1960 - сталіца незалежнага Нігера.

Геаграфія і клімат[правіць | правіць зыходнік]

Ніямей размешчаны на абодвух берагах ракі Нігер, гарадская тэрыторыя займае прыкладна 250 км ². У гарадскіх межах на рацэ маецца некалькі астравоў. Клімат горада даволі гарачы і засушлівы. Сярэднегадавы ўзровень ападкаў вагаецца ад 500 да 750 мм, большая частка ападкаў выпадае з чэрвеня па верасень. У перыяд з сярэдзіны кастрычніка да красавіка дажджоў практычна не бывае.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Для Ніямея, як і для іншых буйных афрыканскіх гарадоў характэрны хуткі рост насельніцтва на працягу ўсёй другой паловы XX стагоддзя. Па дадзеных на 1960 год яно складала ўсяго 30 тыс. чалавек, на 1980 ўжо 250 тыс., на 2005 год - 750 тыс. У 2008 годзе насельніцтва горада перасягнула адзнаку ў 1 млн. чалавек. Больш за 90% насельніцтва горада - мусульмане. Найбуйнейшыя этнічныя групы горада: сангай і джэрма, якія разам складаюць 51,1% ад агульнага насельніцтва; за імі - народ хауса (34,4%).

Зноскі

  1. Напісанне Ніямей у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.356.