Горад Опава
| Горад
Опава
Opava
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
О́пава (чэшск.: Opava, ням.: Troppau, польск.: Opawa) — горад у Чэхіі, на тэрыторыі Мараўскасілезскага краю, на рацэ Опаве (прыток Одры), адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна.
Насельніцтва 59,4 тыс. жыхароў (2006). Плошча 90,6 км 2.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Опава заснавана ў 1224. З'яўлялася цэнтрам Опаўскага княства (з 1348 пад уладай чэшскага караля) і сталіцай чэшскай Сілезіі. У 1820 тут меў месца Трапаўскі кангрэс. Жыхары старажытнага паселішча (X ст), які стаяў на рацэ Опава, хутка ацанілі ўсю геаграфічную прывабнасць гэтых месцаў, што знаходзяцца на шляху ад Балтыйскага да Адрыятычнага мора. Пазней тут узнік буйны гандлёвы цэнтр, названы ў гонар ракі-карміцелькі – Опава, а таксама з'явіліся гандлёвыя двары, склады, купецкія асабнякі.
[правіць] Эканоміка
Машынабудаванне і металаапрацоўка, харчовая, тэкстыльная прамысловасць.
[правіць] Славутасці
- Касцёл Ушэсця Дзевы Марыі ў гатычным стылі (XIV ст.)
- касцёл св. Вацлава
- мінарыцкі манастыр (засн. у XIII ст.)
- сярэднявечная базіліка
- Дзіцячая (піянерская) чыгунка
[правіць] Гарады—пабрацімы
-
- Горад Опава з'яўляецца горадам-пабрацімам гарады Камышына ў Расіі. У горадзе Камышыне дагэтуль ёсць гасцініца, названая ў гонар горада Опава. У Опаве таксама была гасцініца з назвай «Камышын», але цяпер пра гэта нічога не вядома.
[правіць] Спасылкі
- Opava web (cs, en, pl, de)