Горад Паб'яніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Паб'яніцы
польск.: Pabianice
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 51°39′00″ пн. ш. 19°23′00″ у. д. / 51.65° пн. ш. 19.383333° у. д. (G) (O) (Я)51°39′00″ пн. ш. 19°23′00″ у. д. / 51.65° пн. ш. 19.383333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Польшча
Павет Лодзінскае
Раён Паб'яніцкі
Плошча 32,99 км²
Вышыня цэнтра 174—203 м
Насельніцтва (2010) 69 598 чалавек
Шчыльнасць 2115 чал./км²
Тэлефонны код +48 42
Паштовы індэкс 95-200

Паб'яніцы (Польшча)
Паб'яніцы
Паб'яніцы

Паб'яні́цы (руск.: Пабьяни́це, ням.: Pabianitz), горад і гміна у Паб'яніцкім павеце Лодзінскага ваяводства[1]. Паб'яніцы уваходзяць у Саюз польскіх гарадоў. Патрон горада — св. Максіміліян Марыя Кольбэ.

Насельніцтва: 71 313 (на 30.06.2004).

Змест

[правіць] Геаграфія

Горад належыць да гарадской агламерацыі Лодзь. Плошча горада 32,9 км². Горад выцягнуты з захаду на ўсход і ляжыць на раўніне. Самы нізкі пункт гораду (+174 м) знаходзіцца над ракою Дабрынкай, каля паўночнай мяжы гораду. Самы высокі пункт горада (+203 м) знаходзіцца на поўдзень ад гарадскога лесу. Горад мяжуе з Лоддзю і гмінамі Добрань, Ксавераў, Паб'яніцы і Жгоў.

[правіць] Прамысловасць

Хоць шмат якія прадпрыемствы і заняпалі ў час пераходу да рынкавай эканомікі ў 1990-х, традыцыйна найважнейшая ў горадзе — лёгкая прамысловасць. Важныя месцы ў агульнай структуры займаюць таксама хімічная, харчовая і электрамеханічная галіны прамысловасці. У 1989 у горадзе працавалі каля 180 дзяржаўных і кааперацыйных прадпрыемстваў, у якіх былі занятыя каля 30 тыс. чал. У 2003 дзейнічалі каля 2200 прадпрыемстваў, у якіх былі занятыя каля 12 тыс. чал.

Структурны выклад прамысловасці Паб'яніцаў у 2003:

  • лёгкая 27 %
  • хімічная 19 %
  • харчовая 16 %
  • электрамеханічная 13 %
  • дрэваапрацоўчая 7 %
  • іншыя 18 %

[правіць] Гісторыя

Паб'яніцы з'явіліся, верагодна, на стыку 10 — 11 ст., і былі тады невялікім паселішчам у лясах над рэчкаю Дабрынкай, прытокам Неру. З гэтых часоў паходзіць і назва мясцовасці, ад імя верагоднага заснавальніка Фабіян[2]. З цягам часу, сапраўднае значанне назвы было забытае, і, напрыклад, у канцы 19 ст. мясцовы этнограф Максіміліян Барух вывеў з мясцовых легенд, што, дзей, пачатковая назва была ці Пабаўніцы (Pobawianice), ці Пабіяніцы (Pobijanice), ад месцаў забавы мясцовых князёў ці ад іх жа звычаю ладзіць у мясцовых лясах паляванні (бі́цці дзічыны). Яшчэ адна легенда выводзіла назву ад імя быцам бытнай тут князёўны Фабіянкі (Fabianka), якая, была, дзей, такая брыдкая, што яе трэба было хаваць ад людзей.

Калі вёска сталася горадам, дакладна невядома, бо адпаведныя дакументы згарэлі ў 16 ст. Хоць згоду на закладанне гораду даў у рукі кракаўскага біскупа Яна Муска́ты яшчэ Уладзіслаў Ло́кцік у 1297 г., але ажыццявіць мэту ўдалося ажно ў сяр. 14 ст. Даследнікі найчасцей згаджаюцца з перыядам 13421354 гг., г.зн., адначасна з узнікненнем тутэйшай парафіі. Першыя ўзгада́нні Паб'яніцаў у гістарычных крыніцах паходзяць з канца 14 ст. Але вядома, што Казімір Вялікі надаў два кірмашовыя дні, аўторак і пятніцу, ужо гораду Паб'яніцы.

Зноскі

  1. У 1975—1998 гг. горад належаў да Лодзінскага ваяводства.
  2. Або Пабіян; досыць папулярнае імя ў суседняй Чэхіі.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах