Горад Паданг
| Горад
Паданг
Padang
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
Паданг (індан.: Padang) — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр Заходняй Суматры. Насельніцтва (2010 г.) - 933 584 чал.
Гісторыя [правіць]
Горад Паданг знаходзіцца ў заходняй частцы вострава Суматра ля ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Прыбярэжная частка горада нізкая, гістарычны цэнтр знаходзіцца на вышыні 3 м над узроўнем мора. Аднак далей пачынаюцца пагоркі, якія ўзвышаюцца да 1853 м.
Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны з двума ярка акрэсленымі сезонамі мусонаў. Агульная колькасць ападкаў - каля 4300 мм у год.
Паданг знаходзіцца ў зоне субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт), таму тут часта здараюцца землятрусы. Горад моцна пацярпеў ад цунамі 2004 г. і землятруса 2009 г.
Гісторыя [правіць]
Паданг узнік на месцы рыбацкага паселішча народа мінангкабау. З мясцовых гаврак назва горада перакладаецца як "поле" або "меч". У XVII ст. паселішча трапіла пад кантроль галандскай Ост-Індскай кампаніі і ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтр золатам, спецыямі, пазней - чаям і кавай. 7 жніўня 1669 г. адбылося паўстанне супраць галандцаў. У наш час, гэтая дата лічыцца днём набыцця гарадскога статусу.
У 1781 - 1784 гг, 1795 - 1818 гг. Паданг знаходзіўся пад кантролем Вялікабрытаніі. У 1793 г. быў разрабаваны французскімі піратамі. Прэтэнзіі на тэрыторыю Паданга стала высоўвалі дзяржавы Паўночнай Суматры.
У 1945 г. горад увайшоў у склад Інданезіі.