Пакруойіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Пакруойіс)
Горад
Пакруойіс
літ.: Pakruojis
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Першая згадка
1531
Горад з
Плошча
  • 4 км²
Вышыня цэнтра
76 м
Тып клімату
Насельніцтва
  • 4 490 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 421
Паштовыя індэксы
LT-83001
Пакруойіс на карце Літвы
Пакруойіс (Літва)
Пакруойіс

Пакруойіс (літ.: Pakruojis, традыцыйная беларуская назва — Пакро́й) — горад у паўночнай Літве на рацэ Круоя. Недалёка ад Пакруойіса на рацэ знаходзіцца дамба. Пакруойіс з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пакруойіскага раёна Шаўляйскага павета. Пакруойіс знаходзіцца за 36 км ад Шаўляя. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Насельніцтва складае каля 6 тыс. чалавек. Праз Пакруойіс праходзіць чыгунка Паланга — Даўгаўпілс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1531 годзе, калі яно належала Мартыновічам. Потым Пакрой пераходзіў да Сясіцкіх, Забелаў, Мунстэраў. У канцы XVIII стагоддзя ўладарамі Пакроя сталі бароны фон Ропы, якія валодалі ім да 1940 года. Пакрой вядомы тым, што тут у ХІХ стагоддзі працаваў настаўнікам французскі падарожнік і навуковец Фрэдэрык Дзюбуа дэ Манперэ.

Статус горада Пакруойіс атрымаў у 1950 годзе.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва Пакруойіса
Год 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 2 427 3 727 4 809 6 218 6 057 5 630

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Палац фон Ропаў
  • Памесце графаў фон Роп (пачатак XIX стагоддзя).
  • Сабор Святога Яна Хрысціцеля (пабудаваны ў 1887 годзе).
  • Драўляная сінагога (1801). Занесена ў Рэестр культурных каштоўнасцяў Літвы. У паваенны час у будынку дзейнічаў кінатэатр, пазней там абсталёўвалі склад. У апошні час гэты будынак не эксплуатаваўся. У маі 2003 года моцна пацярпела ад пажару[2][3].
  • Англійскі парк уздоўж ракі Круоя.
  • Арачны мост над ракой Круоя. Пабудаваны ў 1819 годзе. Знайшоў адлюстраванне ў гербе горада.
  • Могілкі савецкіх воінаў.
  • Бібліятэка
  • Гімназія

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Гарады пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]