Горад Палакванэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Палакванэ
Polokwane
PolokwaneCanvas.jpg

Каардынаты: 23°54′00″ пд. ш. 29°27′00″ у. д. / 23.9° пд. ш. 29.45° у. д. (G) (O) (Я)23°54′00″ пд. ш. 29°27′00″ у. д. / 23.9° пд. ш. 29.45° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Правінцыя
Раён
Мясцовы муніцыпалітэт
Заснаваны
Насельніцтва (2001)
508.272 чалавек
Часавы пояс
Афіцыйны сайт

Палакванэ (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка)
Палакванэ
Палакванэ

Палакванэ (Polokwane), былы Пітэрсбург (Pietersburg) — адміністрацыйны цэнтр мясцовага муніцыпалітэта Палакванэ, Раёна імя Тропіка Казярога і правінцыі Лімпопа (ПАР).

У 1840-х гадах фуртрэкеры пад кіраўніцтвам Андрыса Хендрыка Потгітэра заснавалі паселішча Злутпансбергдорп. З-за сутычак з мясцовымі плямёнамі паселішча прыйшлося пакінуць, і ў 100 км на паўднёвы ўсход яго жыхары заснавалі новае паселішча, якое назвалі Пітэрсбург у гонар Петруса Жубера. Падчас Другой англа-бурскай вайны англічане пабудавалі тут канцэнтрацыйны лагер, у якім утрымлівалася амаль 4 тыс. бурскіх жанчын і дзяцей.

23 красавіка 1992 года былы «town» афіцыйна атрымаў статус «city». 25 лютага 2005 года ўрад замяніў ранейшую англійскую назву горада на слова з мовы паўночны сота, якое мае значэнне «бяспечнае месца».