Палу (Сулавесі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Палу)
Горад
Палу
Palu
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
27 верасня 1978
Горад з
Плошча
395 км²
Вышыня цэнтра
118 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
335297 чалавек (2010)
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+62 451
Афіцыйны сайт
Палу на карце Інданезіі
Палу (Сулавесі) (Інданезія)
Палу (Сулавесі)

Па́лу (індан.: Palu) — горад, адміністрацыйны цэнтр інданезійскай правінцыі Цэнтральны Сулавесі. Насельніцтва (2010 г.) — 314 812 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горад Палу месціцца на беразе вузкага аднайменнага заліва на невысокім вулканічным плато. Найвышэйшы пункт горада — 118 м. Клімат экватарыяльны. Навакольная даліна — адзін з самых засушлівых раёнаў Інданезіі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Палу вядомы з дакументаў XVII — XVIII стст. як порт, праз які бугі і макасарцы гандлявалі прыбярэжнымі таварамі з галандцамі. У пачатку XX ст. быў уключаны ў склад каланіяльных валоданняў Нідэрландаў. Падчас II Сусветнай вайны выкарыстоўваўся японскімі акупантамі як адміністрацыйны цэнтр паўночна-заходняга ўзбярэжжа Сулавесі. У 1950 г. далучаны да Інданезіі. У 1964 г. стаў адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Цэнтральны Сулавесі. У 1978 г. атрымаў статус горада.

У 2004 г. пацярпеў ад моцнага землятруса.

29 верасня 2018 г. прыбярэжная частка і аэрапорт пацярпелі ад моцнага землятрусу і цунамі. Загнула не меней за 384 чал.[1]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Горад Палу — важны транспартны цэнтр Цэнтральнага Сулавесі. Порт Палу звязаны паромнай пераправай з Калімантанам. Працуе аэрапорт. Каля Палу заснавана асобая эканамічная зона (1520 га), на тэрыторыі якой існуюць падатковыя палёгкі для прамысловых прадпрыемстваў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]