Горад Паневяжыс
| Горад
Паневяжыс
Panevėžys
|
||||||||||
|
|
||||||||||
Паневяжыс (літ. Panevėžys) — горад у цэнтральнай Літве, размешчаны на рацэ Невяжыс (прыток Нёмана). Горад зяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Паневяжыскага павета і Паневяжыскага гарадскога раёна.
Змест |
Агульнае [правіць]
Насельніцтва складае 129 тыс. чалавек, гэта пяты паказчык па краіне. Аснову насельніцтва складаюць літоўцы (96 %), рускія (2,6 %), беларусы (0,2 %), Украінцы (0,2 %) і іншыя (3,6 %).
Займае плошчу прыкладна 50 км². Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільнюс — Рыга. Чыгункай злучаецца з Дзвінскам і Шаўляем, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Паневяжыс лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайтыя.
Гісторыя [правіць]
Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Невяжыса утварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Паневяжыс. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Паневяжыс. Абедзве часткі аб'ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Паневяжысе быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
Сёння, Паневяжыс з'яўляецца вялікім цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.
Вядомыя асобы [правіць]
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Паневяжыс