Горад Парвенір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад і камуна
Парвенір
ісп.: Porvenir
Герб
Герб

Каардынаты: 53°18′00″ пд. ш. 70°22′00″ з. д. / 53.3° пд. ш. 70.366667° з. д. (G) (O) (Я)53°18′00″ пд. ш. 70°22′00″ з. д. / 53.3° пд. ш. 70.366667° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Правінцыя
Мэр
Мірасоль Андрадэ Кардэнас Marisol
Заснаваны
Плошча
9707,4 км²
Вышыня цэнтра
13 м
Насельніцтва (2007)
5591 чалавек
Шчыльнасць
0,79 чал./км²
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Карта
Камуна Парвенір
на карце вобласці Магальянэс і Чылійская Антарктыка

Парвенір (Чылі)
Парвенір
Парвенір

Парвенір (ісп.: Porvenir) — адзіны чылійскі горад на галоўным востраве архіпелага Вогненная ЗямляІсла-Грандэ. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай камуны і правінцыі Цьера-дэль-Фуэга, якая ўваходзіць у склад вобласці Магальянэс і Чылійская Антарктыка. Насельніцтва — 4 734 чалавек (2002), з якіх каля дзвюх тысяч салдат чыліскага гарнізону. Большасць жыхароў мае харвацкае паходжанне.

Тэрыторыя камуны — 9707,4 км². Колькасць насельніцтва — 5591 жыхароў (2007). Шчыльнасць насельніцтва — 0,79 чал/км².

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Горад размешчаны ў 41 км на паўднёвы ўсход ад адміністрацыйнага цэнтра вобласці Пунта-Арэнас і знаходзіцца на беразе бухты Карамке (на мове індзейскага племені селькнамаў — мелкаводдзе) насупраць Пунта-Арэнаса — самага паўднёвага кантынентальнага горада на Зямлі, ад якога аддзелены Магеланавым пралівам. Гарады злучае паромная пераправа.

Парвенір мае свой аэрапорт, размешчаны на паўночны ўсход ад горада. У горадзе працуе музей Вогненнай Зямлі, заснаваны Фернанда Кардэра Руске ў 1980 годзе. У ім сабраны экспанаты, прысвечаныя побыту карэннага індзейскага племя селькманаў, а таксама экспанаты, прысвечаныя адкрыццю і эксплуатацыі радовішчаў золату. Планіроўка горада прамавугольная, у цэнтры знаходзіцца Югаслаўскі парк. У Парвеніры быў заснаваны першы ў Паўднёвай Амерыцы кінатэатр. Аснова эканомікі горада — турызм.

Камуна Парвенір мяжуе:

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першым паселішчам на месцы сучаснага Парвеніра быў паліцэйскі пост, які пабудавалі ў 1883 годзе падчас залатой ліхаманкі на Вогненнай Зямлі. У 1894 быў для заснаваны горад Пуэрта-Парвенір. Першымі жыхарамі горада былі еўрапейскія імігранты, якія прыехалі сюды ў пошуках золата.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Клімат у горадзе халаднаваты, марскі, але адносна вільготны. Тэмпература змяняецца ад 1,0-1,5°С у ліпені да 10,0-10,5 °C у студзені (сярэднегадавая — каля 6 °C). Ападкі выпадаюць раўнамерна на працягу года, усяго 370 мм у год. Летам ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу, зімой — у выглядзе дажджу ці снегу.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу 2007 года насельніцтва камуны складае 5591 чалавек, з якіх 3429 мужчын і 2162 жанчыны.

Насельніцтва камуны складае 3,57 % ад агульнай колькасці насельніцтва вобласці Магальянэс і Чылійская Антарктыка. 12,54 % складае сельскае і 87,43 % — гарадское насельніцтва.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]