Горад Пасадэна, Каліфорнія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Пасадэна
Pasadena
Сцяг Герб
Сцяг
Pasadena City Hall 2.jpg

Каардынаты: 34°09′22″ пн. ш. 118°07′55″ з. д. / 34.156111° пн. ш. 118.131944° з. д. (G) (O) (Я)34°09′22″ пн. ш. 118°07′55″ з. д. / 34.156111° пн. ш. 118.131944° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Штат
Акруга
Мэр
Біл Богард
Горад з
Плошча
60,0 км²
Насельніцтва (2000)
133 936 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
626
Паштовы індэкс
91101-91191
Афіцыйны сайт

Пасадэна (ЗША)
Пасадэна
Пасадэна

Пасадэна (Каліфорнія)
Пасадэна
Пасадэна

Пасадэна, таксама Пасадына (англ.: Pasadena [ˌpæsəˈdiːnə)]) — каліфарнійскі горад у акрузе Лос-Анджэлес, прыгарад Лос-Анджэлеса, размешчанага ў 19 км на паўночны ўсход. Галоўны цэнтр даліны Сан-Габрыэль, размешчанай ля падножжа аднайменнага горнага кража побач з нацыянальным лесам Анджэлес.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1771 годзе Пасадэна ўваходзіла ў склад зямель каталіцкай місіі архангела Гаўрыіла, якая дала назву даліне і гарам. У 1834 г. мексіканскі губернатар вылучыў частку місіі пад назвай ранча «Сан-Паскуаль» ў карыстанне адстаўнога афіцэра Хуана Марынэ.

Паселішча заснаваў у 1874 Томас Эліёт з Індыяны. Назва горада ў перакладзе з мовы аджыбвэ азначае «вянок даліны». Пасёлак ператварыўся з цытрусавых плантацый ў папулярны зімовы курорт пасля пабудовы чыгункі на Санта-Фэ.

Навука і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасадэна - адзін з галоўных адукацыйных цэнтраў ціхаакіянскага ўзбярэжжа: тут размешчаны Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. Паблізу горада дзейнічае навукова-даследчая лабараторыя НАСА - Лабараторыя рэактыўнага руху. Развіта вытворчасць высокадакладнага абсталявання, якое выкарыстоўваецца ў электроніцы і авіяцыі.

Акрамя ўніверсітэта, у Пасадыне дзейнічаюць тры каледжы - Pasadena City College (1924), Pacific Oaks College (1945) і Art Center College of Design (1930).

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры Пасадэны захавалася нямала асабнякоў пачатку XX стагоддзя, адзначаных уплывам руху мастацтваў і рамёстваў. Неафіцыйным сімвалам горада лічыцца пампезная ратуша 1927 года. Дзейнічае некалькі значных музеяў:

  • Музей Нортана Саймана, былы Мастацкі музей Пасадэны, - адзін з найбуйнейшых збораў еўрапейскага мастацтва на захадзе Злучаных Штатаў; сярод шэдэўраў калекцыі - «Пасадэнская Мадонна» пэндзля Рафаэля.
  • Музей ціхаакіянскай Азіі мае экспанаты, якія апавядаюць аб культуры Усходняй Азіі і Акіяніі (садок у кітайскім стылі, сажалкі з карпамі і г.д.)
  • Бібліятэка Хантынгтана ў Сан-Марына паблізу Пасадэны знаходзіцца сярод батанічных садоў, вытрыманых ў нацыянальных стылях народаў свету. У галоўным будынку выстаўлены такія шэдэўры еўрапейскага мастацтва, як «Блакітны хлопчык» Т. Гейнсбара і адна з мадоннаў Рогіра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Акруга Лос-Анджэлес