Горад Перпіньян
| Горад
Перпіньян
Perpignan
|
||||||||||||
|
|
Перпіньян (фр.: Perpignan, катал.: Perpinyà) — горад у Францыі, на рацэ Тэт, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Пірэнеі Усходнія. Гістарычна з'яўляўся галоўным горадам правінцыі Русільён. Размешчаны ў 13 км ад берага Міжземнага мора і ў 31 км на поўнач ад франка-іспанскай мяжы. Насельництва 116700 жых. (2004).
[правіць] Славутасці
Візітнай карткай Перпіньяна лічыцца маленечкі форт Le Castillet, пабудаваны ў 1368 г. і цяпер адкрыты для турыстаў у якасці музея. За бастыёнамі знакамітай Перпіньянскай цытадэлі часоў «старога рэжыму» хаваецца адноўлены ў апошні час палац сярэднявечных каралёў Маёркі. Сабор св. Іаана, закладзены ў 1324 г. каралём Санча, будаваўся галоўным чынам у XV і XVI стст. Старадаўні марскі трыбунал (Loge de Mer) з часам быў перабудаваны ў тэатр.
З мастацкіх помнікаў увагу турыстаў прыцягвае Перпіньянскі вакзал, дэкараваны самім Сальвадорам Далі, які выпрабаваў у ім «прыступ касмаганічнага экстазу». У музеі Рыга выстаўлены палотны як самога гэтага мастака, так і майстроў каталанскага прымітыву.
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Перпіньян