Горад Печ, Венгрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Печ
Pécs
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты: 46°05′00″ пн. ш. 18°13′00″ у. д. / 46.083333° пн. ш. 18.216667° у. д. (G) (O) (Я)46°05′00″ пн. ш. 18°13′00″ у. д. / 46.083333° пн. ш. 18.216667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Першае згадванне
Плошча
162,61 км²
Насельніцтва (2012)
156 801 чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+36)72
Паштовы індэкс
7600
Афіцыйны сайт
http://www.pecs.hu
(венг.) 

Печ (Венгрыя)
Печ
Печ

Печ (венг.: Pécs [ˈpeːt͡ʃ]) — горад на паўднёвым захадзе Венгрыі, ля паўднёвага падножжа гор Мечак. Адміністрацыйны цэнтр медзье Баранья. Насельніцтва — 157 680 чалавек (2010), Печ — пяты па велічыні горад Венгрыі. Раннехрысціянскі некропаль Печа ўключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Разам з Эсэнам і Стамбулам Печ з'яўлялася культурнай сталіцай Еўропы 2010 года.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Верагодна, што сучасная назва горада запазычана ад вялікамараўскага pĕt, што азначае «пяць». Гэта ўказанне на пяць цэркваў, якія існавалі тым часам у горадзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі паказалі, што на месцы сучаснага Печа яшчэ ў IV ст. нашай эры існавалі кельцкія паселішчы. Печ пад назвай Сапіана ўваходзіў у склад рымскай правінцыі Панонія, а з IV ст. нашай эры тут была ўтворана хрысціянская абшчына, якая актыўна распаўсюджвала каштоўнасці хрысціянства. Могілкі хрысціян таго перыяду захаваліся да нашых дзён і ЮНЕСКА ўключыў іх у спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва.

Пасля падзення Рымскай імперыі рэгіён трапіў пад уладу варварскіх плямёнаў гунаў і авараў. Затым тут апынуліся славяне, а яшчэ праз некаторы час горад бы далучаны да Свяшчэннай Рымскай імперыі.

З пачатку новага тысячагоддзя Печ - адзін з буйных абласных цэнтраў Венгрыі, а таксама галоўны горад медзье Баранья і рэзідэнцыя біскупа. У XI-XII стст. Печ перажыў росквіт архітэктурнага мастацтва і асабліва гарадской скульптуры. Сталасць скульптурнай школы Печа асабліва падкрэсліваў рэльеф са сцэнамі з жыцця Самсона, які ўпрыгожваў кафедральны сабор у Печы.

У 1543 годзе горад перайшоў пад уладу Асманскай імперыі, хрысціянскія цэрквы пераўтвораны ў мячэці, а ў горадзе было пабудавана шмат тыпова турэцкіх будынкаў. У 1686 годзе Печ быў вызвалены ад турак і ўвайшоў у склад велізарнай імперыі Габсбургаў. Гістарычны факт, што пад прыгнётам турак венгерскае насельніцтва ў горадзе значна скарацілася, і ўладам прыйшлося завозіць сюды асаднікаў з германскіх і югаслаўскіх зямель.

Да 1777 г. горадам кіравалі мясцовыя біскупы, затым Печ атрымаў статут вольнага горада.

Трагічным для Печа сталі гады венгерскай рэвалюцыі 1848-1849 гг., калі ён быў акупаваны харвацкімі войскамі. За гэтыя два гады горад быў эканамічна адкінуты на некалькі дзесяцігоддзяў назад. Эканамічны заняпад і разруха, - вось, што прынесла Печу рэвалюцыя. Пасля рэвалюцыі горад павольна адраджаецца. Велізарным стымулам у развіцці эканамічнага патэнцыялу горада стала будаўніцтва і адкрыццё ў 1860-1880гг. чыгункі, якая злучыла Печ з Будапештам.

У выніку Першай сусветнай вайны, на падставе мірнага дагавора, падпісанага паміж краінамі – пераможцамі і Германіяй, Печ ледзь не апынуўся ў складзе Чэхаславакіі, але ў жніўні, у выніку перамоў новага венгерскага ўрада з прадстаўнікамі краін Антанты, у 1921 г. ўсё-такі ўвайшоў у склад Венгрыі. У гады Другой сусветнай вайны Печ не быў непасрэднай арэнай бітваў, але падвяргаўся бамбаванням англа-амерыканскай авіяцыі, што прывяло да разбурэння часткі будынкаў горада.

Печ — найважнейшы транспартны прамысловы і культурны цэнтр паўднёвага рэгіёна Венгерскай рэспублікі. У гарадскім наваколлі дагэтуль актыўна вядзецца здабыча вугля, а таксама ўранавых руд, працуе цеплаэлектрастанцыя. У Печы развіта машынабудаванне, харчовая і дрэваапрацоўчая прамысловасць, працуюць гарбарна-абутковая і тытунёвая фабрыкі, а таксама коксахімічны завод. У Еўропе асабліва шануюцца керамічныя вырабы з Печа, вырабленыя на гарадской фарфорава-фаянсавай фабрыцы.

Геаграфія і транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Чыгуначная станцыя

Грамадскі транспарт у горадзе прадстаўлены аўтобусамі, трамваямі і таксі. Чыгуначнымі лініямі Печ злучаны са сталіцай краіны, адкуль сюды можна дабрацца за тры гадзіны. З чыгуначнага вакзала рэгулярна адпраўляюцца цягнікі ў іншыя венгерскія гарады, а таксама ў Вену, Сараева і іншыя. Новы аэрапорт Печа - Pogány, пабудаваны ў 2006 годзе, знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад горада.

Выбітныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Кафедральны сабор
Нацыянальны тэатр
Рэшткі хрысціянскай царквы
Мячэць Хасана Якаў-Алі
  • Мячэць пашы Касіма Газі.
  • Замкі Закаханых.
  • Раманскі сабор Св. Пятра і Паўла.
  • Кафедральны сабор.
  • Царква Бельвараш.
  • Бастыён Барбакан.
  • Старажытнахрысціянскія пахаванні IV ст.
  • Будынак нацыянальнага тэатра.
  • Нацыянальны парк Дунай-Драва.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Падчас рэканструкцыі галоўнай плошчы Сечані ў 2009 годзе былі выяўлены склепы графа Дракулы. Меркавана над месцам знаходжання склепаў стаяў двухпавярховы дом Улада Цепеша, больш вядомага як граф Дракула. Дом даўно быў знесены, аднак доўгае вузкае падзямелле было выяўлена зусім нядаўна.

СМІ[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]