Горад По

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
По
Pau
Каралеўскі замак у По
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 43°18′06″ пн. ш. 0°22′07″ з. д. / 43.301667° пн. ш. 0.368611° з. д. (G) (O) (Я)43°18′06″ пн. ш. 0°22′07″ з. д. / 43.301667° пн. ш. 0.368611° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Францыя
Першае згадванне XI стагоддзе
Плошча 31.51 км²
Вышыня цэнтра 178 м
Насельніцтва (1999) 78 732 чалавек
Шчыльнасць 2499 чал./км²
Часавы пояс UTC+1, улетку UTC+2

По (Францыя)
По
По

По (фр.і акс. Pau, баскск.: Paue) — галоўны горад гістарычнай вобласці Беарн і французскага дэпартамента Пірэнеі Атлантычныя. Горны курорт і цэнтр зімовых відаў спорту. Насельніцтва: 78732 жыхароў (на 1999 год).

[правіць] Геаграфія

Па размешчаны на краю плато, якое ўзвышаецца на 40 метраў над ручаем По, які спускаецца са схілаў Пірэнеяў. З галоўнай вуліцы горада — бульвара Пірэнеяў даўжынёй 1600 метраў — адкрываецца від на заснежаныя горныя вяршыні. На эмблеме горада намалявана знакамітая вяршыня Пік дзю Мідзі д'Асо.

[правіць] Гісторыя

Па быў заснаваны ў XI стагоддзі. Назва азначае на мясцовым дыялекце «загарадзь». У XVI стагоддзі замак По стаў улюблёнай рэзідэнцыяй манархаў Навары з дому Альбрэ; тут нарадзіўся будучы кароль Генрых IV (як, зрэшты, і заснавальнік шведскай дынастыі Бернадотаў — Карл XIV).

У XX стагоддзі адбываецца індустрыялізацыя — узнікаюць прадпрыемствы аэракасмічнай і газаздабыўнай прамысловасці. C 1901 года ў По штогод праводзяцца аўтагонкі.


Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах