Горад Полацк
| Горад
Полацк
Помнік Ефрасінні Полацкай
|
|||||||||||||||||||||||
Полацк — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата. У 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 83,7 тыс. чалавек (2009). Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, разам з якім складае гэтак званы Полацкі рэгіён.
|
Гісторыя [правіць]
Заснаванне [правіць]
Упершыню Полацк (летапісны Полотеск, Полотьск, Полтеск, ням. летапіс. Плоцэке[3], у скандынаўскіх сагах Palteskjuborg) згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862—865. Але гэтая дата, відаць, не вельмі дакладная, бо летапіс пісаўся праз 200—250 гадоў пасля падзей. Звычайна першую згадку Полацка звязваюць з паведамленнем «В лето 6370 [862] и прия власть Рюрик, и раздал мужем своим грады, овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро...»[4], але гэта, відаць, устаўка пазнейшага летапісца, бо ў IX ст. яшчэ не існавала Растова (з'явіўся ў канцы X ст.), які тут згадваецца разам з Полацкам. Іпацьеўскі летапіс паказвае Рурыка і яго «мужоў» у якасці заснавальнікаў гарадоў:
| И прия Рюрикъ власть всю одинъ... и роздая мужемъ своимъ волости и городы рубити овому Полътескъ, овому Ростовъ... |
Верагодная згадка Полацка датычыць паходу на палачан, паводле «Аповесці мінулых гадоў», кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, які адбыўся ў тыя ж 862—865 гады «Того же лета воеваша Асколд и Дир Полочан и много зла сътвориша».
Але дзе знаходзіўся Полацк у IX ст., летапісы не паведамляюць. Адказ на гэтае пытанне паспрабаваў даць беларускі археолаг А. М. Ляўданскі, які ў 1928 заклаў некалькі шурфоў на гарадзішчы. У выніку раскопак ім былі знойдзены археалагічныя матэрыялы, у першую чаргу ляпная кераміка IX—X стст. Гэта дазволіла яму зрабіць выснову, што старажытнны Полацк знаходзіўся на гарадзішчы[6]. З высновай А. М. Ляўданскага пагадзіліся вядомыя беларускія археолагі Г. В. Штыхаў і С. В. Тарасаў. Яны лічылі, што Полацк развіваўся як цэнтр племяннога аб'яднання крывічоў у IX ст. знаходзіўся на гарадзішчы[7].
Развіццё [правіць]
У 9 ст. Полацк размяшчаўся на гарадзішчы (плошча часткі, якая захавалася каля 1 га) на правым беразе Палаты (адсюль назва). Хуткаму развіццю Полацка спрыяла яго выгоднае размяшчэнне на гандлёвым шляху з Рыжскага заліва да Кіева і Чорнага мора, праз вярхоўі Заходняй Дзвіны і Волгі да краін Усходу (частка шляхоў з вараг у грэкі і з вараг у арабы). У 10—13 ст. цэнтр Полацкага княства. У 11 ст. на тэрыторыі сённяшняга Верхняга замка пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. сфарміравалася самабытная школа дойлідства, пабудаваныя Полацкі княскі храм і княскі палац, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, заснаваны Полацкія Спаскі і Багародзіцкі манастыры і інш. У 12 ст. тут працавалі майстар-ювелір Лазар Богша (стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай) і дойлід Іаан, які пабудаваў Полацкую Спаскую царкву. З сяр 13 ст. Полацак у складзе ВКЛ, самы вялікі яго горад у 14—16 ст., меў адмысловыя правы («Полацкія прывілеi»). Тут былі створаныя Полацкія Евангеллі 12—14 ст., у горадзе пры Сафійскім саборы з 11 ст. была бібліятэка. Каля 1490 у Полацку нарадзіўся дзеяч культуры эпохі Адраджэння Ф. Скарына. У 1498 Полацак атрымаў магдэбургскае права. З 1504 цэнтр Полацкага ваяводства. З 16 ст. горад меў свой герб. Падчас вайны 1654—1667 заняты рускімі войскамі, паводле Андрусаўскага перамір'я (1667) вернуты Рэчы Паспалітай. У 2-й пал. 17 — 1-й пал. 18 ст. прыйшоў у заняпад. У 1772 да Расіі адыйшла правабярэжная, у 1793 — левабярэжная частка горада. З 1776 цэнтр Полацкай губерніі, у 1778—1796 — намесніцтва, з 1796 цэнтр павета Беларускай, з 1802 Віцебскай губерніі. З 1924 Полацак — цэнтр раёна, у 1924—1930 і 1935—1938 цэнтр акругі. З 1938 у Віцебскай вобласці. У 1944—1954 цэнтр Полацкай вобласці. У 1989 Полацак стаў першым у Беларусі гісторыка-культурным горадам-запаведнікам.
Дэмаграфія [правіць]
- 2006 — 82,4 тыс. чал.
- 2007 — 81,7 тыс. чал.
- 2009 — 83,7 тыс. чал.
Эканоміка [правіць]
Прадпрыемствы хімічнай, машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў, паліграфічнай прамысловасці. Полацкая ЦЭС. Полацак — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцінічны комплекс «Славянскі», гасцініца «Дзвіна».
Культура [правіць]
У горадзе створаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўключае стала дзеючыя музеі: Полацкі краязнаўчы музей, Музей беларускага кнігадрукавання, Полацкі музей-бібліятэку Сімеона Полацкага, Полацкі музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Полацкі музей баявой славы, Полацкі музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Полацкі дзіцячы музей, музей Тусналобавай-Марчанка, Полацкую стацыянарную выстаўку «Прагулка па Ніжнепакроўскай», прыродна-экалагічны музей Мастацкую галерэю.
З 2003 працуе філіял Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.
У Полацку месціцца гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (астатнія — ў Наваполацку).
Выдатныя мясціны [правіць]
- гарадзішча і паселішча 9 — 10 ст.
- Барысаў камень (помнік эпіграфікі 12 ст.)
- руіны Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра (12 ст.)
- Полацкі Сафійскі сабор
- Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр
- Ніжні замак (вядомы як «Вал Івана Грознага»)
- Полацкая кірха
- Езуіцкі калегіум (18—19 ст.)
- Полацкі дом Пятра I
- Полацкі Крыжаўзвіжанскі сабор
- Полацкі Багаяўленскі мужчынскі манастыр
- Полацкі «Чырвоны мост»
- фрагменты жылой забудовы (17—19 ст.)
- памятны знак у гонар Геаграфічнага цэнтра Еўропы
- Богаз'яўленскі сабор
Спорт [правіць]
Галерэя [правіць]
-
«Сафія» з боку апсіды
Вядомыя ўраджэнцы [правіць]
- Рагнеда Рагвалодаўна (966—1000) — княжна полацкая.
- Усяслаў Брачыславіч (~1029 — 14.4.1101) — князь полацкі.
- Параскева Полацкая
- Еўфрасіння Полацкая (12 ст.) — ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Прылічана да святых Рускай праваслаўнай царквой.
- Францыск Скарына (каля 1490 — каля 1551) — усходнеславянскі першадрукар, асветнік, перакладчык.
- Сімяон Полацкі (1629—1680) — выдатны беларускі і рускі паэт, асветнік, энцыклапедыст.
- Дзмітрый Кайгародаў (12.9.1846 — 11.2.1924) — біёлаг, фенолаг, арнітолаг, папулярызатар прыродазнаўства, педагог.
- Барыс Галёркін (20 лютага (4 сакавіка) 1871 — 12 ліпеня 1945) — інжынер, спецыяліст у галіне тэорыі пругкасці, матэматык, акадэмік АН СССР.
- Мэры Энцін (13.06.1881 — 15.05.1949) — амерыканская пісьменніца.
- Юрый Віктаравіч Тарыч (12 (24) студзеня 1885 — 21 лютага 1967) — беларускі савецкі кінарэжысёр і сцэнарыст, заснавальнік кінематаграфіі Беларусі.
- Уладзімір Арлоў (нар. 25.8.1953) — беларускі пісьменнік.
- Алесь Аркуш (нар. 28.5.1960) — беларускі паэт, эсэіст, выдавец.
- Навум Гальпяровіч (нар. 14.1.1948) — беларускі паэт і журналіст.
- Максім Гальпяровіч (нар. 17.2.1978) — гісторык, галоўны рэдактар "Беларускага гістарычнага часопіса".
- Лера Сом (нар. 1966) — паэт, празаік, бард.
- Вольга Антропава
- Нінэль Шчасная
- Юлій Саламонавіч Берзін
- Віктар Антонавіч Рыбчынскі
- Іван Епіфанавіч Аляксееў
- Алесь Савіцкі, беларускі пісьменнік
Гл. таксама [правіць]
- Полацкае Евангелле
- Полацкае княства
- Помнік героям Айчыннай вайны 1812 года
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў
Зноскі
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Перепись населения — 2009. Витебская область(руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Хроніка Вартберга.
- ↑ Полное собрание русских летописей (далей — ПСРЛ). Т. 1. Лаврентьевская летопись. — 2-е изд. — М., 2001. — С. 20.
- ↑ ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. — 2-е изд. — М., 2001. — С. 14.
- ↑ Ляўданскі, А. М. Археолёгічныя досьледы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзелу гуманітарных навук БАН. Кн. 2. Працы археолёгічнай камісіі. Т. 2. — Мн., 1930. — С. 165—166.
- ↑ Штыхов, Г. В. Древний Полоцк. — Мн., 1975. — С. 24—25; Штыхов, Г. В. Средневековые города Беларуси и их предшественники (к проблеме восточнославянского протогорода) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия: Гуманитарные науки. — 2008. — № 1. — С. 2; Тарасаў, С. В. Полацк IX—XVII стст.: гісторыя і тапаграфія. — Мн., 1998. — С. 36.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Полацк- Раздзел «Полацак — крывіцкая сталіца» на сайце «Весткі»
- Раздзел «Полацк» на сайце «Радзіма майго духу»
- Навіны Полацка на сайце Westki.info
- Надвор'е ў Полацку
- ePOLOTSK.com — гісторыя і краязнаўства Полацка
| Адміністрацыйны падзел Віцебскай вобласці | ||
|---|---|---|
|
||