Горад Порт-Стэнлі
| Горад
Порт-Стэнлі
Port Stanley
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
Стэнлі, таксама вядомы як Порт-Стэнлі (англ.: Stanley, Port Stanley) — адміністрацыйны цэнтр і адзіны горад Фалклендскіх (Мальвінскіх) астравоў, валодання Вялікабрытаніі, размешчанага ў паўднёва-заходняй частцы Атлантычнага акіяна, у 500 км ад берагоў Паўднёвай Амерыкі. Знаходзіцца на востраве Усходні Фалкленд (Саледад), на беразе Атлантычнага акіяна. Паводле перапісу 2006 года, у Стэнлі пражывала 2115 чалавек. У 5 км на ўсход ад горада ёсць аэрапорт. У горадзе знаходзяцца музей Фалклендскіх астравоў, рэзідэнцыі губернатара і ўрада, а таксама англіканскі кафедральны сабор.
Гісторыя [правіць]
Спачатку сталіцай астравоў быў Порт-Луіс, які знаходзіцца на поўнач ад Стэнлі. Аднак затым было прынята рашэнне аб перамяшчэнні сталіцы на новае месца. Так у 1843 годзе пачаліся работы па будаўніцтве горада, а ў 1845 годзе ў яго былі перанесеныя дзяржаўныя ўстановы. Горад быў названы ў гонар лорда Стэнлі, які займаў пасаду Дзяржаўнага сакратара калоній.
Клімат [правіць]
| Клімат Стэнлі | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
| Абсалютны максімум, °C | 26 | 25 | 25 | 18 | 13 | 11 | 12 | 11 | 16 | 18 | 23 | 23 | 26 |
| Сярэдні максімум, °C | 14,1 | 14,0 | 12,8 | 10,3 | 7,4 | 5,6 | 5,1 | 6,0 | 7,7 | 9,9 | 11,9 | 13,4 | 9,8 |
| Сярэдняя тэмпература, °C | 9,6 | 9,7 | 8,6 | 6,5 | 4,0 | 2,5 | 2,0 | 2,5 | 3,8 | 5,7 | 7,3 | 8,8 | 5,9 |
| Сярэдні мінімум, °C | 5,1 | 5,4 | 4,5 | 2,7 | 0,7 | −0,5 | −1,2 | −1 | −0,2 | 1,5 | 2,7 | 4,4 | 2,0 |
| Абсалютны мінімум, °C | 2 | −2 | −4 | −6 | −8 | −5 | −6 | −3 | −8 | ||||
| Норма ападкаў, мм | 63 | 45 | 52 | 50 | 48 | 45 | 41 | 38 | 34 | 36 | 39 | 52 | 544 |
| Крыніца: Falkland Isl climate, Weatherbase | |||||||||||||
Галерэя [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |