Горад Пружаны

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Пружаны
Pru cult.jpg
Герб
Герб
Каардынаты Каардынаты: 52°33′24″ пн. ш. 24°27′52″ у. д. / 52.556667° пн. ш. 24.464444° у. д. (G) (O) (Я)52°33′24″ пн. ш. 24°27′52″ у. д. / 52.556667° пн. ш. 24.464444° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Першае згадванне
Насельніцтва
19 300 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовы індэкс
225133
Аўтамабільны код
1
Пружаны (Беларусь)
Пружаны
Пружаны
Пружаны (Брэсцкая вобласць)
Пружаны
Пружаны

Пружаны, мясц.: Пружана — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пружанскага раёна, на сутоцы ракі Муха і канала Вец — пачатка р. Мухавец, у 89 км да паўночнага захаду ад Брэста, у 13 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы. Вузел аўтадарог на Брэст, Высокае, Кобрын, Слонім, Бярозу, Поразава. Насельніцтва 19,3 тыс. чалавек (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы з 1487 як Дабучын, княжацкі двор у складзе Кобрынскага княства ВКЛ. Пасля смерці кобрынскага князя Івана Сямёнавіча Дабучын перайшоў да ягонай жонкі Фядоры, у 1519 паводле прывілея вял.кн. Жыгімонта Старога перайшоў да маршалка У. Касцевіча і ўвайшоў у Кобрынскае староства. 3 1520 года ў Кобрынскім павеце Падляшкага ваяводства. З 1532 належаў каралеве Боне Сфорцы, да сяр. 16 ст. пераўтварыўся ў цэнтр ганчарнага рамяства і гандлю, потым належала дачцэ Боны Ганне Ягелонцы. У 15631250 жыхароў, 7 вуліц, 278 гаспадарак. Існаваў «каралеўскі двор» — драўляны палац з гаспадарчымі пабудовамі. З 1566 у Брэсцкім павеце ВКЛ. Ганна Ягелонка 3.5.1588 надала гораду магдэбургскае права, герб і дазвол на 2 кірмашы на год, прывілеем замацавана сучасная назва Пружаны, вядомая і раней. На гербе (які некалі перайшоў да роду Сфорца ад роду Вісконці) выяўлены ў срэбраным полі звілісты блакітны вуж з залатой каронай, з пашчы якога з'яўляецца дзіця бачнае ўжо на палову. На думку некаторых гісторыкаў паходжанне назвы Пружаны звязана з пасяленнем каля Дабучына прусаў. Прывілей пацверджаны 6 мая 1589 граматай Жыгімонта Вазы з наданнем дадатковых прывілеяў (4 кірмашы на год). У інвэнтары Пружан за 1597 год адзначаны палац, 2 флігелі, гаспадарчыя пабудовы, млын. З пач. 17 ст. Пружаны славіліся вытворчасцю задымленага чорнага глінянага посуду і кафлі. Горад моцна разбураны падчас войнаў 17 — 18 ст. (ацалела 1/5 пабудоў), да канца 18 ст. адноўлены, у 1791 — 2094 жыхароў.

З 1795 у складзе Расійскай імперыі, горад, цэнтр павета; Кацярына ІІ падаравала Пружанскі ключ графу, генералу-фельдмаршалу Румянцаву-Задунайскаму, які хутка распрадаў іх Трэнбіцкаму, Булгарыну, Влодкам і Швыкоўскаму. У руска-французскую вайну (1812) Пружаны занятыя і разрабаваныя напалеонаўскімі войскамі. У 1817 у горадзе налічваецца 824 жыхары. У 1838 у горадзе тры забрукаваныя вуліцы; дзейнічала дваранскае вучылішча (130 вучняў), бальніца, аптэка. Каля горада працавала цагельня. Сярод павятовых гарадоў Гродзенскай губерні з'яўляюцца самым бедным, але нягледзячы на гэта ў сяр. 19 ст. у Пружанах кожную зіму адбываліся тэатральныя пастаноўкі. У 1845 атрымаў іншы герб (у светла-карычневым полі яліна, на галінах якой вісіць паляўнічая труба). У 1857 — 5665 жыхароў, працавалі бровар, гарбарны і мукамольны заводы. У час паўстання 1863—1864 на Пружаншчыне дзейнічалі аддзелы Р. Рагінскага, С. Сангіна і Б. Рыльскага, 13.2.1863 года Пружаны былі заняты паўстанцамі. У 1897 у горадзе 7634 жыхары, з якіх 67,5 % іудзеяў, 25,6 % праваслаўных, 6,2 % католікаў; 14 дробных прадпрыемстваў, павятовае і прыходскае вучылішчы, 2 царквы, касцёл, сінагога, некалькі іудзейскіх малітоўных дамоў, 6 бальніц. У 19 — 1-й пал. 20 ст. Пружаны вядомы як цэнтр ганчарнага рамяства.

У студзені 1919 Пружаны на некалькі дзёнь занялі бальшавікі. 30 студзеня 1919 з рукаў бальшавікоў адбіў яе Віленскі Атрад Польскага Войска пад кіраўніцтвам ротмістра Владыслава Дамброўскага[1]. 7 чэрвеня 1919 Ружаны увайшлі ў склад Берасцейскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Зямель — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[2]. У 19211939 у складзе Польшчы, цэнтр павета Палескага ваяводства. Дзейнічала Таварыства беларускай школы.

З верасня 1939 у БССР, з 15 студзеня 1940 цэнтр Пружанскага раёна. У час Вялікай Айчыннай вайны акупаваны 23 чэрвеня 1941, акупанты стварылі тут гета, дзе ўтрымлівалі да 10 тыс. чал. і загубілі больш за 4 тыс. чалавек. Пад час вайны на 70 % былі знішчаны жылыя пабудовы. Вызвалены 17 ліпеня 1944 года.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 — 19,8 тыс. чал.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У 1998 годзе ў Пружанах дзейнічалі прадпрыемствы машынабудавання, харчовай (масласырзавод, кансервавы і плодакансервавы заводы), лёгкай, будматэрыялаў (камбінаты будаўнічых матэрыялаў) прамысловасці, завод радыёдэталей. Ільнозавод, лясгас, друкарня. Гасцініцы «Верас», «Мухавец». Сядзіба «Пружанская» (турыстычныя паслугі). Пружаны — цэнтр ганчарнага рамяства.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Музей-сядзіба «Пружанскі палацык». У горадзе праводзіцца фестываль звышлёгкай авіяцыі (ўзлётна-пасадачная паласа «Вялікія Якавічы»).

5 сярэдніх, вочна-завочная, музычная, юнацка-спартыўная школы, 8 дашкольных устаноў, 2 бібліятэкі, Дом культуры, бальніца.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Пружанскі сядзібна-паркавы ансамбль

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Л. Крашэўскі (1820—1892), беларускі і польскі мастак, фатограф
  • С. А. Яноўская (1896—1966) — расійскі матэматык, логік, філосаф, педагог, заснавальнік рускай школы філасофіі матэматыкі

Літ.:

Цярохін С. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5. -Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 1999  Цітоў А. Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў. -Мн.:, 1998.

Зноскі

  1. Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 52-53. ISBN 978-83-11-11934-5.
  2. Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41