Горад Пр'евідза
| Горад
Пр'евідза
Prievidza
|
||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||
Пр'евідза (венг. Privigye, ням.: Priwitz) — горад у заходняй Славакіі, на рацэ Нітры ў падножжа горнага масіва Втачнік. Насельніцтва каля 51 тыс. чалавек.
Гісторыя [правіць]
Пр'евідза быў ўпершыню згаданы ў 1113 годзе ў лісце зобарскіх бэнедыкцінцаў. У 1325 годзе стаў горадам, у 1383 годзе стаў вольным каралеўскім горадам. З XVI да першай трэці XVII ст. горад кантралявала сям’я Турза. У 1431—1433 быў разбураны гусітамі. У 1599 годзе патрываў напад з боку туркаў. Падчас паўстання ў 1673 годзе Пр'евідза згарэў, у пламені была згубленая частка архіва горада. У 1678 горад разараюць куруцы князя Цёкёя. У 1709—1711 — чума. У 1831 — халера.
У 1870 годзе насельніцва складала 2719 чалавек. З канца XIX — пачатку XX стст. пачынаецца індустрыялізацыя горада, была пабудаваная чыгунка. Узнікае фабрыка «Карпатыя». Падчас Другой сусветнай вайны горад быў адным з цэнтраў партызанаў. Пасля 1945 года адчыняецца шмат шахтаў і пачынаецца здабыча вугля. Пасля сканчэння вайны насельніцтва горада рэзка ўзрасло з 5000 да 53 000 жыхароў. Пр'евідза стаў домам для шматлікіх шахцёраў і работнікаў, якія знайшлі работу ў вугальных шахтах, электрастанцыях і хімічным заводзе ў суседнім горадзе Новакі.
Адміністрацыйны падзел [правіць]
Пр'евідза складаецца з 5 раёнаў: Старэ Места, Пілы, Нэцпалы, Копаніцэ, Запатоцкага і трох былых вёскаў, аб'яднаных у раён (Градэц, Мала Легуатка і Велька Легуатка).
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Пр'евідза