Горад Пусан
| Горад-метраполія
Пусан
부산 광역시, 釜山廣域市
|
||||||||||||||||||||||||
Пуса́н (кар.: 부산) — найвялікшы порт і другі пасля Сеула горад ў Рэспубліцы Карэя, вядомы як «Марская сталіца Рэспублікі Карэя».
З'яўляецца горадам непасрэднага падпарадкавання. Афіцыйная назва — Горад-метраполія Пусан (кар.: 부산광역시).
Пусан месціцца на паўднёва-усходняй аканечнасці Карэйскага паўвострава на беразе Карэйскага праліва. Найбольш густа забудаваныя раёны знаходзяцца ў некалькіх вузкіх далінах між рэкамі Нактанган і Суёнган, горы з'яўляюцца натуральнымі межамі некаторых гарадскіх раёнаў.
У 2002 годзе ў Пусане праводзіліся Азіяцкія гульні і Чэмпіянат свету па футболе 2002, а ў 2005 годзе горад быў сталіцай форума АЦЭС. 14 лістапада 2005 года быў абвешчаны прэтэндэнтам на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2020 года.
Пусан вядомы шматлікімі небаскробамі і іншымі архітэктурнымі славутасцямі. Тут знаходзіцца самы вялікі ўнівермаг ў свеце — «Сінсеге Сентум Сіці». У горадзе таксама будуецца іншы мега-будынак — хмарачос «Лотэ Супер Таўэр». У гэтым будынку мусіць быць 110 паверхаў, праектная вышыня — 510 метраў. У 2013 годзе, калі будаўніцтва будзе скончана, «Лотэ Супер Таўэр» трапіць у лік найвышэйшых небаскробаў свету.
Змест |
Транспарт [правіць]
Порт Пусан — буйнейшы ў Паўднёвай Карэі, ім маюць магчымасць карыстацца судны водазмяшчэннем да 50 тыс. тон, даўжынёй да 330 метраў і асадкай да 12,5 метраў.[1]
Таксама, Пусан буйны чыгуначны вузел, у горада ёсць міжнародны аэрапорт Кімхэ, метрапалітэн, добра развітая сетка аўтобуснага руху, таксі і водны «трамвай».
У горадзе знаходзіцца самы доўгі мост Паўднёвай Карэі — Кван'ан.
Вышэйшая адукацыя ў Пусане [правіць]
Універсітэты [правіць]
- Пусанскі нацыянальны ўніверсітэт
- Нацыянальны ўніверсітэт Пугён
- Пусанскі ўніверсітэт замежных моў
- Марскі ўніверсітэт Карэі
- Пусанскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт
- Універсітэт Тона
- Універсітэт Тон'і
- Універсітэт Кёнсон
- Універсітэт Сіла
- Універсітэт Тонса
- Універсітэт Тонмён
- Універсітэт інфармацыйных тэхналогій Тонмён
- Універсітэт Кансін
- Пусанскі каталіцкі ўніверсітэт
- Пусанскі ўніверсітэт Чансін
- Універсітэт Ёнсан
Зноскі
- ↑ Лоция порта Пусан (Тихий океан) (руск.) . Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 12 кастрычніка 2009.