Горад Пяцігорск
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Пяцігорск (руск.: Пятигорск), горад (з 1830 года) у Расіі, у складзе Стаўрапольскага края. Насельніцтва 139,7 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1780 годзе.
Горад-курорт размешчаны раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, пераважна на левым беразе ракі Падкумак. З групы курортаў Каўказскіх Мінеральных Вод Пяцігорск валодае найбольш разнастайнымі прыроднымі лячэбнымі рэсурсамі. Ёсць звыш 40 крыніц мінеральных вод, якія адрозніваюцца па хімічным складзе і тэмпературы вады; некаторыя з іх радонавыя. З размешчанага каля Пяцігорска Тамбуканскага возера здабываюць высокакаштоўную ў тэрапеўтычным дачыненні сульфідную ілавую гразь. Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, якія складаюцца летам і ў пачатку восені, дазваляюць выкарыстаць іх для клімататэрапіі.
Вышыня над узроўнем мора — каля 600 метраў. Вышэйшая кропка ў наваколлях горада — вяршыня гары Бяштаў — 1401 м. Таксама ў межах горада размешчаны вяршыні гор: Машук, Гарачая, Пост, Пікет, Казачка і інш.
Дзейнічае больша за два дзесятка санаторна-курортных устаноў. Прамысловасць Пяцігорска арыентаваная галоўным чынам на абслугоўванне запатрабаванняў курорта. Такім чынам, маюцца прадпрыемствы харчасмакавой прамысловасці: мясны, вінны камбінаты, малака- і півавараны заводы, кандытарская фабрыка. Лёгкая прамысловасць: швейная, абутковая, дываннаткацкая фабрыкі. Аднак развіта таксама машынабудаванне і металаапрацоўка: ПА «Пяцігорсксельмаш» па выпуску машын і абсталявання для птушкагадоўлі. Заводы: аўтаспецбудавання, электрамеханічны і інш. Ёсць таксама хімічны завод.
[правіць] Тапаграфiчныя карты
Зноскі
| Гарады Стаўрапольскага края | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Стаўрапаль | |
| Іншыя гарады | Благадарны | Будзёнаўск | Георгіеўск | Есентукі | Жалезнаводск | Зеленакумск | Ізабільны | Іпатава | Кіславодск | Лермантаў | Мінеральныя Воды | Міхайлаўск | Нявіннамыск | Нефцякумск | Новааляксандраўск | Навапаўлаўск | Пяцігорск | Светлаград | |