Горад Пінск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Пінск
Panorama, Pinsk.JPG
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°07′00″ пн. ш. 26°05′00″ у. д. / 52.116667° пн. ш. 26.083333° у. д. (G) (O) (Я)52°07′00″ пн. ш. 26°05′00″ у. д. / 52.116667° пн. ш. 26.083333° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Плошча 50,48[1] км²
Насельніцтва 130 355[2] чалавек (2009)
Шчыльнасць 2 803 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 89,98 %,
рускія — 5,78 %,
украінцы — 2,29 %,
іншыя — 1,95 %[2]
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код 165
Аўтамабільны код 1
Афіцыйны сайт http://pinsk.by  (руск.) 
Пінск (Беларусь)
Пінск
Пінск

Пі́нск — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Пінскага раёну, у зліцця рэк Піна і Прыпяць. У 180 км да ўсходу ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Брэст—Лунінец. Вузел аўтадарог на Іванава, Івацэвічы, Лунінец, Столін. Рачны порт. Пінск называюць сталіцай Палесся, тут знаходзяцца 44 гістарычна-культурныя помнікі, якія ахоўваюцца Рэспублікай Беларусь. Насельніцтва 131 тыс. чал. (2009).

Змест

[правіць] Гісторыя

Упершыню згадваецца пад 1097 у «Аповесці мінулых гадоў» як Пинеск, Пиньск. Лічыцца, што назва Пінск паходзіць ад назвы ракі Піна, на якой стаіць горад (у месцы яе зліцця з Прыпяццю). Наконт гідроніма Піна існуюць розныя тэорыі, з іх найбольш пашыраныя: Піна ад пена; "Піна" ад лац.: пінус - сасна, бо сосны ў вялікай колькасці раслі на берагах ракі.

Да сяр. 12 ст. горад уваходзіў у Тураўскую зямлю, з 2-й пал. 12 ст. цэнтр удзельнага Пінскага княства. З пач. 14 ст. у складзе ВКЛ. 12 студзеня 1581 атрымаў Магдэбургскае права і герб. У 1648 Пінск ахапіла паўстанне, у выніку якога горад быў спалены. У 1706 Пінск быў разрабаваны і спалены арміяй шведскага караля Карла XII. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр павета. У 1822 праз горад прайшла лінія Палескіх чыгунак. Згодна з III Устаноўчай граматай УНР ад лістапада 1917 года Пінск увайшоў у склад Украіны. 5 студзеня 1919 года пачаўся арганізаваны выступ бальшавікоў, у выніку якога 22 студзеня 1919 года войскі УНР пакінулі Пінск.

Паводле Рыжскага мірнага дагавору (18 сакавіка 1921) Пінск адышоў да Другой Рэчы Паспалітай. Да пажару, які знішчыў горад у 1921, Пінск быў адміністрацыйным цэнтрам Палескага ваяводства. У міжваенны перыяд Пінск з'яўляўся адным з найзначнейшых у Польшчы цэнтраў пасялення расійскай эміграцыі (гл. Рускае дабрачыннае таварыства, Рускае таварыства моладзі), а таксама самы "яўрэйскі" горад на Усходніх Крэсах. У 1931 Пінск налічваў 33,5 тыс. жыхароў; з гэтага ліку 73,5% складалі яўрэі, да 10% — "рускія"; палякі складалі некалькі працэнтаў і былі ў асноўным прыбылым элементам — вайскоўцы, ксяндзы, службоўцы, настаўнікі.[3]

20 верасня 1939 ПІнск заняты савецкімі войскамі; далучаны да БССР, цэнтр Палескай вобласці.

25 кастрычніка 2010 года на заводзе «Пінскдрэў» адбыліся выбух і пажар, у выніку якіх загінула 14 чалавек.

[правіць] Дэмаграфія

Дынаміка колькасці насельніцтва Пінска:

  • 16 ст. - 5,0 тыс.
  • 1825 - 4,2 тыс.
  • 1841 - 6,8 тыс.
  • 1861 - 11,3 тыс.
  • 1900 - 29,5 тыс.
  • 1910 - 36,4 тыс.
  • 1921 - 23,5 тыс.
  • 1931 - 33,5 тыс.
  • 1939 - 35,9 тыс.
  • 1959 - 41,5 тыс.
  • 1986 - 112,6 тыс.
  • 2000 - 132,6 тыс.
  • 2007 - 131,0 тыс.
  • 2009 - 131,0 тыс.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаўнічай, лёгкай, дрэваапрацоўчай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў, мікрабіялагічнай прамысловасці. Пінск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Аэліта», «Прыпяць», «Спорт».

У 1836—1910 гадах працаваў Альбрэхтаўскі стэарынавы і мылаварны купецкі завод.

[правіць] Культура

Палескі драматычны тэатр

Гарадскі тэатр-студыя «Дыяген» і народны моладзевы тэатр «Візаві». Музей Беларускага Палесся.

Палескі драматычны тэатр.

[правіць] Адукацыя

Палескі дзяржаўны універсітэт

У 2006 створаны Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

12 верасня 2001 года ў Пінску адбылося адкрыццё Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага.

Сярэдняя спецыяльная адукацыя:

[правіць] Выдатныя мясціны

Пінскі калегіюм езуітаў
  • гарадзішча старажытнага Пінска (археалагічны запаведнік)
  • Пінскі касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі і кляштар францысканцаў
  • Пінскі калегіюм езуітаў
  • Пінскі палац Бутрымовіча
  • Пінскі касцёл і кляштар бернардынцаў (цяпер Варварынская царква)
  • Касцёл Карла Барамеуша, Пінск

[правіць] Выбітныя асобы

[правіць] Гл. таксама

Зноскі

  1. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  2. 2,0 2,1 Вынікі перапісу 2009 года
  3. Tadeusz Zienkiewicz. Rosyjskie zycie kulturalno-literackie w Pinsku 1918-1939 // Acta Polono-Ruthenica XII, 2007. Uniwersytet Warminsko-Mazurski w Olsztynie. ISSN 1427-549X. С.8.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах