Горад П'ешцяны
| Горад
П'ешцяны
Piešťany
|
||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||
П’е́шцяны (славацк.: Piešťany, ням.: Pistyan, венг. Pöstyén) — курортны горад у заходняй Славакіі на рацэ Ваг ля падножжа Паваскага Інаўца. Насельніцтва каля 30 тыс. чалавек.
Гісторыя [правіць]
П’ешцяны ўпершыню згадваюцца ў 1113 годзе. Уся гісторыя горада звязаная з мінеральнымі крыніцамі. Першае падрабязнае апісанне гаючых крыніц П’ешцянаў адбываецца ў 1545 годзе ў лісце каралеўскага дарадцы Юрая Вернера. Далей пра іх згадваюць лекары аўстрыйскага імператара і рымскага папы Сікста V. У 1642 годзе П’ешцяны атрымлівае гарадскія правы. У XVIII ст. тут узнікае санаторны гарадок Цепліцэ. У 1772 тут будуецца бальнеалагічны санаторый. Бурны росквіт наступае ў 1889 годзе, калі ўпраўленнем санаторыяў займаецца фірма «Аляксандр Вінтэр і сыны».
У 1917 годзе тут сустракаюцца нямецкім імператар Вільгельм II, аўстрыйскі імператар і венгерскі кароль Карл I і балгарскі цар Фердынанд I і вырашаюць працягнуць вайну да пераможнага канца.
Сёння П’ешцяны вядомы курортны горад, знакаміты перш за ўсё лячэннем рэўматычных захворванняў.
Гарады-пабрацімы [правіць]
Будапешт IX (венг. Budapest IX), Венгрыя
Вараждзінске Топліцэ (харв.: Varaždinske Toplice), Харватыя
Лугачавіцы (чэшск.: Luhačovice), Чэхія
Мантэвага (іт. Montevago), Італія
Падэбрады (чэшск.: Poděbrady), Чэхія
Устрань (польск.: Ustroń), Польшча
Хайдунанаш (венг. Hajdúnánás), Венгрыя
Хейнала (фін.: Heinola), Фінляндыя
Эйлат (іўр.: אילת), Ізраіль
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад П'ешцяны