Горад П'ячэнца
| Горад
П'ячэнца
Piacenza
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
П'ячэ́нца (італ. Piacenza) — горад у Італіі ў рэгіёне Эмілія-Раманья, адміністрацыйны цэнтр правінцыі П'ячэнца. Насельніцтва складае 99.150 чалавек.Размешчаны на паўднёвым беразе ракі По побач з упадзеннем у яе Трэбіі, на паўднёвы ўсход ад Мілана.
Славутасці [правіць]
Гарадская планіроўка П'ячэнцы ў значнай ступені прытрымлівацца той, што была прынята яшчэ старажытнымі рымлянамі. Цэнтральнае збудаванне горада — цагляны сабор у ламбардска-раманскім стылі (1122—1253). Фасад сабора Сан-Антоніа адносіцца да XI стагоддзя, але большая частка царквы была пазней перабудавана. Сярод іншых значных храмаў — цэрквы Сан-Савіна (асвечана 1107, рэдкія падлогавыя мазаікі XII ст.); Сан-Франчэска (закладзена ў 1278 г.); Санта-Марыя-дзі-Кампанья (1522-28, фрэскі Пардэнонэ); Сан-Сіста (1499—1511; для гэтага храма Рафаэль напісаў «Сіксцінскую Мадону»). Велізарнае палацца Фарнезэ пачалі будаваць у 1558 г для Маргарыты Аўстрыйскай, ды так і не скончылі. Палацца Камунале — сярэднявечная пабудова XIII—XIV стст.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад П'ячэнца- Comune di Piacenza (англ.)
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Італіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |