Горад Радвілішкіс
| Горад
Радвілішкіс
Radviliškis
|
||||||||
|
|
Радвілішкіс (літ.: Radviliškis) — горад у цэнтральнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Радвілішкіскага раёна Шаўляйскага павета. Насельніцтва складае каля 20 тыс. чалавек. Радвілішкіс адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
[правіць] Гісторыя
Упершыню паселішча узгадваецца ў 1529 годзе, калі яго заснаваў Крыштаф Радзівіл. Назва пайшла ад фаміліі Радзівілаў, якія валодалі паселішчам з 1529 да 1764 года. У 1687 годзе вялікі князь Ян Сабескі падараваў гораду права мець свой кірмаш. Пасля чумы 1708—1710 гадоў у горадзе зусім не засталося жыхароў.
У 1795 годзе, пасля падзелу Рэчы Паспалітай, Радвілішкіс трапіў ў склад Расійскай імперыі. У 1870 годзе праз паселішча прайшла чыгунка Ліепая — Ромны, а ў 1873 годзе — Радвілішкіс — Дзвінск, пасля чаго Радвілішкіс пачалі хутка развівацца.
У 1919 годзе Радвілішкіс трапілі ў склад Літоўскай Рэспублікі, дзе ў 1923 годзе атрымалі статус горада.
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Радвілішкіс