Горад Рамат-Ган
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Горад
Рамат-Ган
רמת גן
|
||||||||||||||
|
|
||||||||||||||
Рамат-Ган (іўр.: רמת גן, літаральна «Садовае ўзвышша») — горад у Тэль-Авіўскай акрузе Ізраіля, на ўсход ад Тэль-Авіва, паблізу гарадоў Гіватаім і Бней-Брак.
[правіць] Гісторыя
Рамат-Ган быў заснаваны ў 1921 годзе як мошаў (сельскагаспадарчае паселішча). Першапачатковай назвай была Ір-Ганім (іўр. עיר גנים) - «Горад садоў».
З часам Рамат-Ган перайшоў ад аграрнай эканомікі да камерцыйнай і прамысловай. У 1926 годзе брытанскі мандат прызнаў Рамат-Ган мясцовым муніцыпальным саветам.
У 1950 годзе паселішча атрымала статус горада. У 1950-х гадах былі закладзены Нацыянальны парк і стадыён, на якім у тым ліку праводзяцца цырымоніі адкрыцця Макабіяды.
|
|
|
|---|---|
| 500,000+ | Іерусалім |
| 150,000-500,000 | Тэль-Авіў · Хайфа · Рышон-ле-Цыён · Ашдод · Петах-Тыква · Беэр-Шэва · Нетанія · Хеўрон · Халон · Бней-Брак |
| 50,000-150,000 | Рамат-Ган · Бат-Ям · Ашкелон · Рэхавот · Герцлія · Кфар-Сава · Хадэра · Бейт-Шэмеш · Раанана · Мадыін-Макабім-Рэўт · Лод · Назарэт · Рамла · Нагарыя · Гіватаім · Кір'ят-Ата |