Горад Расейняй

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Расейняй
Raseiniai
Герб
Герб

Каардынаты: 55°22′00″ пн. ш. 23°07′00″ у. д. / 55.366667° пн. ш. 23.116667° у. д. (G) (O) (Я)55°22′00″ пн. ш. 23°07′00″ у. д. / 55.366667° пн. ш. 23.116667° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Павет
Часавы пояс

Расейняй (Літва)
Расейняй
Расейняй

Расейняй (літ.: Raseiniai) — горад у цэнтральнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Расейняйскага раёну Каўнаскага павету.

Праз горад цячэ рака Госенка. Расейняй знаходзіцца за 75 км ад Каўнаса. Насельніцтва складае каля 12,5 тыс. чалавек. Расейняй адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя згадкі аб горадзе адносяцца да 1253 г., калі Расейняй з'яўляўся сталіцай Жамойцкага княства. У ХІІІХIV стагоддзях Расейняй узгадваецца ў хроніках пад рознымі назвамі: Рушыген, Росыен і Расейн. У гэты час Расейняй стаў адным з асноўных гарадоў Жамойці. У 14161421 гадах па загадзе вялікага князя Вітаўта тут быў пабудаваны касцёл (адзін з першых у Жамойці). Да нашых дзён захаваўся касцёл які быў пабудаваны жамойцкім біскупам Ежы Тышкевічам у 1636 г. У 1492 г. Расейняй атрымалі магдэбургскае права і ўласны герб. Пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай Расены заставаўся неафіцыйнай сталіцай Жамойці. Тут знаходзілася ўся дзяржаўная ўлада рэгіёну. У 1580 годзе ўладары жамойцкіх плямёнаў у выбралі ўласных прадстаўнікоў, якія прадстаўлялі Жамойць ў сеймах Рэчы Паспалітай.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, Магдэбургскае права было скасаванае.

У цэнтры горада

У складзе Расійскай імперыі Расейняй быў цэнтрам уезду Віленскай губерні (18011843), а потым Ковенскай губерні (пасля 1843 г.). У ХІХ стагоддзі Расейняй атрымаў развіццё як лакальны цэнтр гандлю дрэвам і пшаніцай, але ў выніку аддаленасці ад чыгуначных ветак і асноўных гандлёвых шляхоў, паступова горад страціў сваю ролю.

Пад час паўстання 1830—1831 гадоў Расейняй стаў адным з цэнтраў вызваленчага руху. 26 сакавіка 1831 г. паўстанцы ўзялі горад і стварылі жамойцкі ўрад. Але праз некалькі дзён расійскія войскі захапілі горад.

Расейняй, таксама, быў адным з цэнтраў яўрэйскай абшчыны. У 1926 годзе яўрэі складалі 40% насельніцтва горада.

Пад час Першай сусветнай вайны, вясной 1915 г. горад быў заняты нямецкімі войскамі.

Пасля стварэння Літоўскай Рэспублікі ў 1918 г. Расейняй ўвайшоў ў яе склад, дзе стаў цэнтрам павету. У 1940 г. Расейняй апынуўся ў складзе СССР. З 1941 да 1944 г. горад быў акупаваны нямецкімі войскамі. У выніку вайсковых дзеянняў было разбурана 90% пабудоў горада.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]