Горад Растоў-на-Доне
| Горад
Растоў-на-Доне
Ростов-на-Дону
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Растоў-на-Доне (руск.: Ростов-на-Дону), горад (з 1807 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Растоўскай вобласці, цэнтр Паўднёвай федэральнай акругі, Горад воінскай славы. Насельніцтва 348.5 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1749 годзе.
Цэнтр горада Растова-на-Доне знаходзіцца, у ~1076 км (па дарогах на 2006 год) на паўднёва-паўднёва-усход ад Масквы. Размешчаны на паўднёвым усходзе Усходне-Еўрапейскай раўніны, у асноўным на правым беразе ракі Дон, у 46 км ад яе ўпадзення ў Азоўскае мора. Паўднёва-заходнія ўскраіны горада прымыкаюць да дэльты ракі Дон.
Клімат умерана кантынентальны. Зіма мяккая; сярэдняя тэмпература студзеня −4.6 °C. Лета жаркае, працяглае, з перавагай сонечнага надвор’я; сярэдняя тэмпература ліпеня 23 °C. Ападкаў каля 500 мм у год.
Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы: Ростсельмаш — буйнейшы вытворца самаходных збожжапрыбіральных і кормаўборачных камбайнаў Расіі, Эмпілс — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў ЛКМ, Раствертал — вырабляе верталёты Мі-24, Мі-26, Мі-28, Мі-35, Данскі тытунь — адзін з буйнейшых у Расіі вытворцаў цыгарэт, Гарызонт — галоўны вытворца навігацыйных радыёлакацыённых станцый для грамадзянскага і вайсковага флатоў, ГПЗ-10 — вытворчасць падшыпнікаў, Залаты Колас — вытворца кандытарскіх вырабаў, Легмаш — вытворца абсталявання для лёгкай прамысловасці, Ростпрадмаш — вытворца абсталявання для харчасмакавай прамысловасці, Атланціс Пак — вытворчасць штучнай каўбаснай абалонкі і інш.
Вядомыя ўраджэнцы [правіць]
- Юрый Абрамавіч Башмет
- Канстанцін Мікалаевіч Лаўраненка
- Дзяніс Аляксандравіч Чакалаў, расійскі пісьменнік-фантаст
Гл. таксама [правіць]
| Гарады Растоўскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Растоў-на-Доне | |
| Іншыя гарады | Азоў | Аксай | Батайск | Белая Калітва | Валгадонск | Гукава | Данецк | Зверава | Зернаград | Каменск-Шахцінскі | Канстанцінаўск | Красны Сулін | Мілерава | Марозаўск | Навачаркаск | Навашахцінск | Пралетарск | Сальск | Семікаракорск | Таганрог | Цымлянск | Шахты | |