Горад Рокішкіс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Рокішкіс
Rokiškis
Герб
Герб

Каардынаты Каардынаты: 55°57′41.68″ пн. ш. 25°34′50.53″ у. д. / 55.961578° пн. ш. 25.580703° у. д. (G) (O) (Я)55°57′41.68″ пн. ш. 25°34′50.53″ у. д. / 55.961578° пн. ш. 25.580703° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Літва
Павет Паневяжыскі павет
Часавы пояс UTC+2

Рокішкіс (Літва)
Рокішкіс
Рокішкіс

Рокішкіс (літ.: Rokiškis) — горад у паўночнай Літве, з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рокішкіскага раёна Паневяжыскага павета.

Знаходзіцца за 60 км на поўнач ад Уціны. Насельніцтва складае 15,7 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайтыя.

Змест

[правіць] Гісторыя

Першыя гістарычныя згадкі аб паселішчы Рокішкіс адносяцца да 1499 года, калі яно ўзгадваецца ў прывілеі князя Аляксандра. Згадкі аб мясцовым касцёле і мясцовай парафіі датуюцца 1500 годам. Да 1547 года мясцовыя землі належалі вялікаму князю, а потым былі перададзены Жыгімонтам Вазай князям Красчынскім. У XVIII стагоддзі Рокішкіс перайшоў ва ўладанне Тызенгаўзаў. Апошні ўладар з роду Тызенгаўзаў — Райнальд Тызенгаўз — памёр бяздзетным, і Рокішкіс перайшоў яго сястрэ Марыі Рэдзецкай. Рэдзецкія валодалі Рокішкісам да Другой Сусветнай вайны. Паселішча хутка развівалася ў ХІХХХ стагоддзях і ў 1920 годзе атрымала статус горада. Тызенгаўзы пабудавалі тут касцёл, а Канстанцін Тызенгаўз, які жыў тут у пачатку ХІХ стагоддзя стварыў заалагічную калекцыю, якая потым была перададзена Віленскаму Універсітэту. Развіццё горада, так сама, спрыяла пабудове тут чыгункі ДзвінскЛіепая ў 1873 годзе. Пасля Другой Сусветнай вайны, горад з 1950 года стаў раённым цэнтрам Літоўскай ССР.

[правіць] Герб

Сучасны герб горад атрымаў у 1993 годзе. Поле з ліхтаром сімвалізуе першых уладароў горада: Красчынскіх, бык сімвалізуе Тызенгаўзаў, а флёр-дэ-ліз сімвалізуе Рэдзецкіх. Астатняе поле прадстаўляе арган касцёла св. Мацея.

[правіць] У Сеціве

[правіць] Тапаграфiчныя карты

  • (руск.)  Тапаграфічная карта N-35-II.
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах