Горад Роса

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Роса
(араб.: روصو)
Адна з вуліц горада

Каардынаты Каардынаты: 16°30′46″ пн. ш. 15°48′18″ з. д. / 16.512778° пн. ш. 15.805° з. д. (G) (O) (Я)16°30′46″ пн. ш. 15°48′18″ з. д. / 16.512778° пн. ш. 15.805° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна Маўрытанія
Насельніцтва (2005) 55 000 чалавек
Часавы пояс UTC0

Роса (Маўрытанія)
Роса
Роса

Роса[1] (араб. روصو) — горад у вобласці Трарза, Маўрытанія. З'яўляецца абласным цэнтрам. Насельніцтва — 55 000 чал. (па ацэнцы 2005 года). Мэр горада — Ерым Фасана (з 2007 года).

[правіць] Геаграфія

Горад размешчаны ў правінцыі Трарза, на самым поўдні краіны. Адлегласць да сталіцы краіны, Нуакшота, складае каля 200 км. Роса стаіць на беразе ракі Сенегал. На процілеглым беразе ракі знаходзіцца дзяржава Сенегал. Рака з'яўляецца прыдатнай для суднаходства на працягу ўсяго года.

[правіць] Эканоміка

Горад размешчаны ў сельскагаспадарчым рэгіёне. У ваколіцах горада вырошчваюць збожжавыя, проса, бабовыя, бахчавыя культуры, мяту. Развіта жывёлагадоўля. Існуе сістэма ірыгацыі. Таксама вялікі ўплыў на эканамічнае жыццё горада аказвае яго прыгранічнае становішча — праз Роса ажыццяўляецца немалая частка гандлю Маўрытаніі з Сенегалалам. Сувязь з процілеглым берагам ажыццяўляецца пасродкам паромаў. Праз горад праходзіць аўтамабільная траса, якая злучае Нуакшот і Сен-Луі.

Зноскі

  1. Напісанне Роса у адпаведнасці з картай Маўрытаніі БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.220
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах