Горад Рыа-дэ-Жанэйра

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Рыа-дэ-Жанэйра
Rio de Janeiro

Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Montagem Rio de Janeiro.jpg

Каардынаты: 22°54′30″ пд. ш. 43°11′47″ з. д. / 22.908333° пд. ш. 43.196389° з. д. (G) (O) (Я)22°54′30″ пд. ш. 43°11′47″ з. д. / 22.908333° пд. ш. 43.196389° з. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Ранейшыя назвы
Сан Себасцьян Рыа-дэ-Жанэйра
Плошча
1260 км²
Насельніцтва (2006)
6 136 652 чалавек
Шчыльнасць
4781 чал./км²
Афіцыйны сайт

Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія)
Рыа-дэ-Жанэйра
Рыа-дэ-Жанэйра

Рыа-дэ-Жанэйра — горад у Бразіліі, сталіца штата Рыа-дэ-Жанэйра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Заліў Гуанабара - будучае месца горада, упершыню ўбачылі партугальскія мараходы, падчас экспедыцыі на чале з Гашпарам дэ Лемасам (Gaspar de Lemos), 20 студзеня 1502 г., адкуль і паходзіць назва горада - Рыа-дэ-Жанэйра (Студзеньская рака). Легенда гаворыць, што маракі памылкова прызналі заліў за раку.

Затым, французскі рыцар Нікола Дзюранд (Nicolas Durand de Villegaignon) з 600 салдатамі і каланістамі дайшоў да заліва і стварыў першае еўрапейскае паселішча ў гэтай частцы Бразіліі, пад назвай Французская Антарктыда (France Antarctique). Сярод каланістаў у асноўным былі французы і швейцарцы.

Партугальская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйна, горад быў заснаваны 1 сакавіка 1565 партугальскім мараходам, у наступным генерал-губернатарам Бразіліі - Эштасіу дэ Са. У той час горад называўся Сан Себасцьян Рыа-дэ-Жанэйра, у гонар партугальскага караля Себасцьяна I. Цэнтрам горада стала вяршыня гары Цукровая галава. Пазней, увесь горад вырас на вяршыні гэтай гары, пераняўшы аблічча сярэднявечных гарадоў Еўропы, асабліва іх абарончыя стратэгіі.

Некаторы перыяд Рыа-дэ-Жанэйра будзе мішэнню піратаў, асабліва тых, чые краіны выступілі супраць Партугаліі ў гэтай частцы свету, нідэрландскіх і французскіх.

У канцы 16 ст. Партугальскае каралеўства стала надаваць бразільскаму гораду больш увагі. Рыа-дэ-Жанэйра стаў вельмі важным стратэгічным пунктам, кантраляваў марскія шляхі паўднёвай Атлантыкі, будуецца крэпасць, якая бароніць горад ад нападаў піратаў. Неўзабаве ён стаў прамыслова развівацца. У горадзе узнікаюць прадпрыемствы па вышошчваню трыснёга, аднак пасля з'яўлення якасных цукровых плантацый у Паўночнай Бразіліі, гэтая галіна прамысловасці паступова пачала гінуць.

Да 18 ст. горад працягваюць атакаваць французскія піраты. Пасля 1720, калі партугальскія даследчыкі ў гарах, сённяшняга штата Мінаса-Жэрайса, знайшлі золата і дыяменты, Рыа-дэ-Жанэйра стаў важным портам для экспарту, сваёй першапачатковай актыўнасцю ён перавысіў на той час найбуйны бразільскі порт - Сальвадор Байя.

У 1763 г. "Рыа" афіцыйна стаў адміністрацыйным цэнтрам Партугальскай Амерыкі. Калі ў 1808 г. партугальская каралеўская сям'я, ратуючыся ад экспансіі Напалеона, пераехала ў Рыа-дэ-Жанэйра, горад стаў сталіцай усёй партугальскай імперыі, якая стала адзінай еўрапейскай краінай за межамі Еўропы. Шматлікае дваранства таксама жыло ў горадзе.

Бразілія[правіць | правіць зыходнік]

Калі ў 1822 г. Педра І абвясціў незалежнасць Бразіліі, было вырашына захаваць Рыа сталіцай новай імперыі, горад пачаў набіраць сваю эканамічную і палітычную магутнасць.

У пачатку 20 ст. межы горада ў асноўным канчаліся сённяшнім гістарычным цэнтрам (гл. ніжэй) у вусце заліва Гуанабару. Тады ў цэнтры горада жыццё паступова пачынае згасаць, пачынаецца забудова поўдня і захаду. Прыродныя прыгажосці пляжу, у спалучэнні з раскошай і стылем мясцовых гатэлей, дапамаглі гораду набыць рэпутацыю «горада пляжных забаў».

У 1955 г. тагачасны прэзідэнт Жуселіна Кубічак (Juscelino Kubitschek), адразу жа пасля свайго абрання, абяцаў пабудаваць новую бразільскую сталіцу. У 1960 сталіца была афіцыйна перанесеная з Рыа-дэ-Жанэйра ў горад Бразіліа.

Гарадское дзяленне[правіць | правіць зыходнік]

Будынак опернага тэатра

Горад дзеліцца на:

  • Гістарычны цэнтр (Centro);
  • Паўднёвая зона - турыстычная зона;
  • Паўночная зона - індустрыяльная зона;
  • Заходняя зона - {Barra da Tijuca}.

Цэнтр[правіць | правіць зыходнік]

Centro з'яўляецца гістарычным цэнтрам горада. Тут маюцца каланіяльныя будынкі, напрыклад «Paço Imperial», які выкарыстоўваўся ў якасці рэзідэнцыі губернатара каланіяльнай Бразіліі. Ёсць таксама шмат гістарычных храмаў, у тым ліку сабор Кандэларыя. Гарадскі тэатр, а таксама некалькі музеяў, размешчаных у цэнтры горада. Адной з добра вядомых прывабнасцей горада з'яўляецца трамвай Бандыньё, што курсіруе праз цэнтр горада.

Паўночная зона[правіць | правіць зыходнік]

У Паўночнай зоне знаходзіцца стадыён Маракана, раней найбуйны футбольны стадыён, здольнасць прыёма гледачоў - 120 000 чал. Адкрыццё і закрыццё Панамерыканскіх гульняў у 2007 г. было праведзена менавіта на гэтым стадыёне.

Акрамя стадыёна, у паўночнай зоне Рыа ёсць і іншыя турыстычныя і гістарычныя славутасці, такія як Мангуіньяс - Інстытут медыка-біялагічных навук, у выглядзе замка, аб'ект Quinta da Boa Vista і былы Імператарскі палац - Паса, які ў цяперашні час з'яўляецца Нацыянальным Музеем Бразіліі.

У Паўночнай зоне таксама знаходзяцца міжнародны аэрапорт і студэнцкі кампус Федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанэйра.

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]