Горад Рыбнае
Горад
|
||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||
Рыбнае (руск.: Рыбное), горад (з 1961 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Рыбнаўскага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 19,3 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1597 годзе.
Горад размешчаны на захадзе вобласці, на рацэ Вожэ (прыток Акі), у 18 км ад Разані. Буйны чыгуначны вузел.
Упершыню згадваецца ў пісцовых кнігах 1597 года як сяло Рыбіна, пазней Рыбнае. Назву звязваюць з рыбалоўствам на рацэ Вожы. Непадалёк ад Рыбнага, у пойме Вожы і яе прытоку Мячы, у жніўні 1378 рускія войскі на чале з маскоўскім князем Дзмітрыем (які потым атрымаў эпітэт «Данской») разграмілі мангола-татарскія войскі.
Хуткаму росту ў XIX стагоддзі сяло абавязана будаўніцтву і пуску ў 1864 годзе чыгункі Масква—Разань. З 1947 года Рыбнае атрымала статус рабочага пасёлка, з 1961 года — статус горада.
Непадалёк ад Рыбнага, у селі Канстанцінаве, нарадзіўся паэт С. А. Ясенін; у Канстанцінавезнаходзіцца літаратурна-мемарыяльны музей-запаведнік паэта.
У сяле Пашчупава знаходзіцца Іаана-Багаслоўскі Пашчупаўскі манастыр.
| Гарады Разанскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Адміністрацыйны цэнтр | Разань | |
| Іншыя гарады | Касімаў | Карабліна | Міхайлаў | Новамічурынск | Рыбнае | Ражск | Сасава | Скопін | Спас-Клепікі | Спаск-Разанскі | Шацк | |