Горад Рэчыца

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Горад
Рэчыца
Rzeczyca (BY) plac.JPG
Сцяг Герб
Сцяг
Герб

Каардынаты Каардынаты: 52°22′50″ пн. ш. 30°24′41″ у. д. / 52.380556° пн. ш. 30.411389° у. д. (G) (O) (Я)52°22′50″ пн. ш. 30°24′41″ у. д. / 52.380556° пн. ш. 30.411389° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна Беларусь
Вобласць Гомельская
Першае згадванне 1213
Насельніцтва 64 731 чалавек (2010)
Часавы пояс UTC+3
Тэлефонны код +375 2340
Паштовы індэкс 247500
Афіцыйны сайт http://rechitsa.by
Рэчыца (Беларусь)
Рэчыца
Рэчыца
Рэчыца (Гомельская вобласць)
Рэчыца
Рэчыца

Рэ́чыца — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтр Рэчыцкага раёна, порт на р. Днепр. У 50 км ад Гомеля. Чыгуначная станцыя на лініі Гомель—Калінкавічы, вузел аўтамабільных дарог на Гомель, Калінкавічы, Светлагорск, Жлобін, Лоеў, Хойнікі. Насельніцтва 64,7 тыс. чалавек (2010)[1].

Змест

[правіць] Гісторыя

Горад з'явіўся на землях дрыгавіцкага засялення, на шляху з вараг у грэкі. Упершыню згадваецца пад 1213/1214 годам у Густынскім летапісе як горад Чарнігаўскага княства. Назва паходзіць ад р. Рэчыцы — старажытнага прытоку Дняпра. Паводле падання Рэчыцкая Васкрасенская царква была пабудаваная у 1079 годзе.

У ХIV ст. пры Гедыміне Рэчыца ўвайшла ў склад ВКЛ. У 1392—1430 належала вялікаму князю Вітаўту, які пабудаваў Рэчыцкі замак. У 1511, паводле прывілея Жыгімонта Старога, Рэчыца атрымала частковае магдэбургскае права, з 1561 поўнае (пацверджана ў 1596). У 1566 годзе быў заснаваны Рэчыцкi павет, Рэчыца — павятовы горад.

Рэчыцу 1603 году апісвае Джон Сміт, будучы губернатар адной з англійскіх калоній ў Паўночнай Амерыцы. Паводле яго, Рэчыца — горад размешчаны на правым крутым беразе Дняпра, на самым беразе стаяў замак, які займаў тэрыторыю аднаго гектара, меў пяць вежаў у форме шматгранніку, якія былі пакрыты стрэшкамі-шатрамі. Замак злучаўся з горадам пад'ёмным мостам. Па-за замкам знаходзілася гандлёвая плошча, будынкі магістрату, дамы больш заможных месцічаў, гасцінны двор. Рынак у Рэчыцы на той час быў вельмі багаты, з бліжэйшых вёсак прывозілі жыта, пшаніцу, мёд, воск, гародніну, мясныя і малочныя вырабы, з замежжа — розныя крамныя рэчы, турэцкую бакалею. Прадаваліся на рынку мясцовыя вырабы з жалеза.

Рэчыца. Гравюра Ван-Абрама Вэстэрвельда. Сярэдзiна 17 ст.

У 1634 менскі ваявода Аляксандр Слушка, які раней быў старастам рэчыцкім, заснаваў у Рэчыцы Дамініканскі кляштар і касцёл Святой Тройцы. Кляштар меў невялікую бібліятэку ў 270 тамоў, быў скасаваны ў 1832 годзе, а драўляны касцёл згарэў у 1862. Найболшую шкоду гораду прынеслі часы Казацкай вайны і вайнй Расіі з Рэччу Паслалітай (1648—1667). Рэчыца і Рэчыцкі замак быў разбураны казакамі І. Залатарэнкі, пасля гэтага горад паступова заняпаў.

З 1793 у складзе Расіі, цэнтр павета. На пач. 19 ст. у горадзе 316 драўляных дамоў, 2 драўляныя праваслаўныя царквы, каталіцкі кляштар і сінагога. Асноўнымі заняткамі мяшчанаў былі земляробства, рыбалоўства, рамесніцтва і сплаў лесу. У 1886 праз Рэчыцу прайшлі Палескія чыгункі, у 1890-я адчыненая прыстань. 6-9 траўня 1920 горад з рукаў бальшавікоў адбіла польскае войска — Палеская Група пад кіраўніцтвам ген. Уладзіслава Сікорскага, аднак ужо ў чэрвені 1920 горад наноў занялі бальшавікі[2] У 1920-я дзейнічала падпольнае «таварыства альтруістаў» (адзін з найбольш вядомых дзеячоў Аўген Калубовіч). У 1919—1926 у Гомельскай губерніі РСФСР, з 1926 у БССР, цэнтр раёна, у 1926—1927 — акругі.

[правіць] Эканоміка

У 1964 годзе ў ваколіцах Рэчыцы была знойдзена нафта, што паклала пачатак развіццю нафтаздабыўнай прамысловасці ў Беларусі. У 1998 тут была здабыта 100-мільённая тона нафты. Дзеля перапрацоўкі нафтавага газу быў збудаваны Беларускі газаперапрацоўчы завод. На тэрыторыі Рэчыцкага раёну дзейнічаюць 15 з 21 структурнага аддзялення РУП ПА «Беларуснафта». У Рэчыцы прадпрыемствы нафтаздабываючай і газаперапрацоўчай, машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай, будаўнічых матэрыялаў, лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініцы: «Рытм», ААТ «Рэчыцадрэў» і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Санаторый-прафілакторый ААТ «Рэчыцадрэў».

[правіць] Дэмаграфія

  • пач. 19 ст. — 1,77 тыс. (83 % мяшчане)
  • 2006 — 65,4 тыс.
  • 2010 — 64,7 тыс.

[правіць] Культура

Рэчыцкі краязнаўчы музей. Выставачная зала. Летняя канцэртная пляцоўка з амфітэатрам на беразе ракі Днепр.

[правіць] Выдатныя мясціны

У горадзе 2 царквы, касцёл, Капліца Святой Еўфрасінні Полацкай.

На гарадскіх землях, якія ў мінулым былі занятыя дамініканскім манастыром, цяпер размешчаны парк. Разам з цэнтральным скверам, азелянёным замчышчам — былой крэпасцю з рэшткамі валоў і прыбярэжнай паласой — яны ствараюць жывапісную зону адпачынку. Традыцыйныя рысы планіроўкі цэнтра горада, «абапіраючагася» на раку Днепр, замацаваны сучаснай горадабудаўнічай практыкай.

[правіць] Гасцініцы

  • Гасцінічны комплекс «Рэчыцалюкс».
  • Гасцініца «Рытм».

[правіць] Музеі

  • Рэчыцкі краязнаўчы музей — знаходзіцца ў маляўнічым месцы ў цэнтры горада, непадалёк ад гістарычнага гарадзішча і помнікаў архітэктуры канца 19-га стагоддзя пачатку 20-га.

1 верасня 2006 г. для наведвальнікаў адкрыты аддзелы «Этнаграфія», які складаецца з 3-х залаў: «Народныя промыслы і рамёствы», «Хата беларускага селяніна», «Ткацтва» і аддзел «Рэчыца на рубяжы XIX—XX стагоддзяў», адкрыта зала, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне.

  • Карцінная галерэя

[правіць] Кінатэатры

У цэнтры горада знаходзіцца кінатэатр «Беларусь».

[правіць] Паркі

  • Парк культуры і адпачынку «Перамога»

[правіць] Вядомыя асобы

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Галерэя

Зноскі

  1. (руск.)  Вынікі перапісу насельніцтва 2009 года па Рэчыцкім раёне
  2. Lech Wyszczelski: Operacja na Mozyrz i Kalenkowicze. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, s. 313. ISBN 978-83-11-11934-5.

[правіць] У Сеціве

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах