Горад Сабрата

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 32°47′00″ пн. ш. 12°29′00″ у. д. / 32.783333° пн. ш. 12.483333° у. д. (G) (O) (Я)

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 184
рус.англ.фр.
Руіны рымскага тэатра ў Сабраце

Сабрата, таксама Абратон (лац.: Abrotonum, араб.: صبراتة) — горад у Лівіі, муніцыпалітэт Эз-Завія. Размешчаны на беразе Міжземнага мора да захаду ад Трыпалі.

[правіць] Гісторыя

Сабрата — старажытны горад у вобласці Сірціка (пазней звалася вобласць Трыпалітанія) на паўночным захадзе тэрыторыі сучаснай Лівіі.

Па адзнаках, порт быў заснаваны каля 500 г. да н. э. як фінікійская апора для арганізацыі гандлю з глыбіннай Афрыкай. Сабрата ўвайшла ў склад дзяржавы Нумідзіі, а потым была занята рымлянамі і перабудавана ў IIIII стагоддзях. Рымскі імператар Септымій Север нарадзіўся ў горадзе Лептыс-Магна непадалёк, і Сабрата дасягнула вяршыні сваёй магутнасці. У IV стагоддзі горад моцна папакутаваў ад землетрасення, а ў візантыйскія часы быў перабудаваны і мадэрнізаваны.

Падчас арабскага валадарства цэнтры гандлю перамясціліся ў іншыя порты, і Сабрата ператварылася ў невялікую вёску.

Уваходзіў у аб'яднанне трох гарадоў (Трыпалі) як самы заходні горад.

[правіць] Славутасці

У Сабраце захаваўся рымскі тэатр, храмы Серапіса і Ізіды. Уяўляе цікавасць хрысціянская базіліка часоў імператара Юстыніяна і мазаічныя полы ў дамах арыстакратаў — жыхароў Сабраты.

У 1982 ЮНЕСКА прылічыла Сабрату да аб'ектаў культурнай спадчыны.

Панарама археалагічнай зоны ў Сабраце


[правіць] Гл. таксама

[правіць] Літаратура

[правіць] Спасылкі

Commons

Шаблон:Сусветная спадчына ў Лівіі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах