Горад Сайтама

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад, вызначаны ўказам урада
Сайтама
яп.: さいたま市
Сцяг
Сцяг
Saitama montage.jpg

Каардынаты: 35°51′42″ пн. ш. 139°38′43″ у. д. / 35.861667° пн. ш. 139.645278° у. д. (G) (O) (Я)35°51′42″ пн. ш. 139°38′43″ у. д. / 35.861667° пн. ш. 139.645278° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Прэфектура
Плошча
217,49 км²
Насельніцтва (2010)
1 220 710 чалавек
Шчыльнасць
5 612,72 чал./км²
Часавы пояс
Код
11100-7
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка
Кветка: Primula sieboldii
Дрэва: Zelkova serrata

Сайтама (Японія)
Сайтама
Сайтама

Сайтама (яп.: さいたま市 Сайтама-сі?) — горад у Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Сайтама. Горад быў утвораны 1 мая 200 года ў выніку аб'яднання гарадоў Урава, Омія і Ёна. 1 красавіка 2005 года да Сайтамы на ўсходзе быў далучаны горад Івацукі. Сайтама з'яўляецца горадам, вызначаным указам урада з 1 красавіка 2003 года. Горад уваходзіць у агламерацыю Вялікага Токіа.

Плошча горада складае 217,49 км²,[1] насельніцтва — 1 220 710 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 5 612,72 чал./км².

Адміністрацыйныя раёны[правіць | правіць зыходнік]

Сайтама падзяляецца на дзесяць адміністрацыйных раёнаў:

  • Івацукі-ку;
  • Кіта-ку;
  • Мідоры-ку;
  • Мінамі-ку;
  • Мінума-ку;
  • Нісі-ку;
  • Омія-ку;
  • Сакура-ку;
  • Цюо-ку;
  • Урава-ку.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Сайтама злучана жалезнай і аўтамабільнымі дарогамі з Токіа (Какудо 16). Аэрапорт Хонда ў горадзе Акегава прызначаны для агульнай авіяцыі. Ён не здзяйсняе транспартных паслуг. Паездка ад міжнародных аэрапортаў Ханеда і Нарыта займае каля дзвюх гадзін.

У сувязі з правядзеннем у 2002 годзе Чэмпіянату свету па футболу была падоўжана лінія Такійскага метрапалітэна Намбоку ад станцыі Акабане-Івабуты да Урава-Місона. Але за межамі Токіа лінія завецца Сайтама-Рэйлвэй (англ.: Saitama Railway).

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У Сайтаме ёсць дзве футбольныя каманды японскай Джэй-лігі: «Урава Рэдс» і «Омія Ардыя». На новым стадыёне «Сайтама-2002» былі праведзены некалькі матчаў Чэмпіянату свету па футболу, у тым ліку адзін паўфінал.

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 平成22年5月1日現在 埼玉県推計人口 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Сайтама (1 мая 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Сайтама. Праверана 16 ліпеня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]