Горад Сандамір

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Сандамір
Sandomierz
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Sandomierz church 20051004 1103.jpg

Каардынаты: 50°41′00″ пн. ш. 21°45′00″ у. д. / 50.683333° пн. ш. 21.75° у. д. (G) (O) (Я)50°41′00″ пн. ш. 21°45′00″ у. д. / 50.683333° пн. ш. 21.75° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Ваяводства
Павет
Прэзідэнт
Ежы Бароўскі
Плошча
28,8 км²
Вышыня цэнтра
каля 200 м
Насельніцтва (2006)
25 646 чалавек
Шчыльнасць
890,4 чал./км²
Тэлефонны код
15
Паштовы індэкс
27-600
Аўтамабільны код
TSA
Афіцыйны код TERYT
3263409011
Афіцыйны сайт

Сандамір (Польшча)
Сандамір
Сандамір

Сандамір, таксама Сандомеж (польск. Sandomierz) — горад у Польшчы, уваходзіць у Свентакшыскае ваяводства, Сандамірскі павет. Мае статус гарадской гміны. Насельніцтва 25646 чалавек (на 2006 год). Размешчаны на абедзвюх берагах ракі Віслы, крыху вышэй па цячэнні ад месца ўпадзення ў яе ракі Сан, у 180 км на паўднёвы ўсход ад Варшавы. Займае плошчу 28,8 км ². Сандамір з'яўляецца цэнтрам рымска-каталіцкай епархіі. Сандамір - адзін з найстарэйшых і найбольш значных у гістарычным плане гарадоў Польшчы. Застаючыся ў баку ад індустрыялізацыі Новага часу, Сандамір захаваў дух маленькага старажытнага горада, напоўненага помнікамі даўніны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва горада паходзіць ад старажытнапольскага Sędomir, ад Sędzi- (от глагола sądzić — «судзіць») і mir («мір»).

Археалагічныя раскопкі сведчаць, што мясцовасць у раёне сучаснага Сандаміра была заселена ўжо ў часы неаліту. Як лічыцца, горад існаваў з ранняга Сярэднявечча, выкарыстоўваючы перавагі выгоднага геаграфічнага становішча ля зліцця Сана і Віслы на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў. Першае згадванне горада адносіцца да пачатку XII стагоддзя, калі летапісец Гал Ананім апісваў яго як адзін з найважнейшых гарадоў Польшчы нароўні з Кракавам і Вроцлавам. У статуце (завяшчанні) Баляслава III Крывавустага Сандамір фігураваў як сталіца аднаго з адпісаных сынам княстваў, на якія ён падзяліў Польшчу.

На працягу XIII стагоддзя гораду быў нанесена сур'ёзная шкода падчас татарскіх набегаў (1241, 1259 і 1287 гады), драўляныя пабудовы горада былі цалкам знішчаны. У 1260 у Сандаміры татарамі разам з 48 таварышамі быў закатаваны Садок Блажэнны[1]. У 1286 годзе Сандамір стараннямі Лешэка Чорнага, які пасля стаў князем Сандамірскім, атрымаў Магдэбургскае права.

Пасля ўз'яднання польскіх земляў у XIV стагоддзі ранейшае княства стала называцца Сандамірскім ваяводствам, аб'яднаўшы шырокія землі паўднёва-усходняй Польшчы. У той час Сандамір, які налічваў каля 3 тыс. жыхароў, быў адным з найбольш буйных гарадоў краіны. У сярэдзіне XIV стагоддзя Сандамір быў спалены літоўцамі, пасля чаго быў перабудаваны ў гады кіравання караля Казіміра III. Сённяшняя планіроўка горада засталася практычна нязменнай з таго часу.

Трыста гадоў, якія рушылі ўслед, да сярэдзіны XVII стагоддзя, сталі для Сандаміра перыядам росквіту: менавіта тады былі выбудаваны найбольш характэрныя гістарычныя пабудовы. Спакойныя часы скончыліся калі ў 1655 годзе горад быў захоплены шведамі («шведскі патоп»), якія падарвалі замак і нанеслі істотныя страты іншым будынкам. У наступныя сто гадоў эканоміка Рэчы Паспалітыя стагнавала, што не магло не адбіцца на развіцці горада. Вялікі пажар у 1757 годзе і першы падзел Польшчы ў 1772 годзе, у выніку якога Сандамір апынуўся на тэрыторыі Аўстрыі, яшчэ больш зменшыла яго статус.

Сандамір у 1855 годзе

У 1809 горад пацярпеў падчас бітваў паміж войскамі Аўстрыі і Варшаўскага герцагства ў рамках Напалеонаўскіх войн. Пасля 1815 Сандамір, які налічваў тады 2640 жыхароў, у складзе Царствы Польскага ўвайшоў у склад Расійскай імперыі.

У чарговы раз горад падвергся разбурэнню падчас Першай сусветнай вайны, пасля заканчэння яе зноў увойдучы ў склад незалежнай Польшчы. У 1930-х горад увайшоў у праект развіцця Цэнтральнага індустрыяльнага рэгіёна краіны, дзякуючы чаму пачаў хутка расці. Меркавалася, што да 1940-х гадоў Сандамір ператворыцца ў сталіцу ваяводства з насельніцтвам у 120 тыс. чалавек.

Галоўная плошча Сандаміра
Кафедральны сабор

У верасні 1939 года горад, як і астатняя Польшча, быў акупаваны войскамі Вермахта. Яўрэйскае насельніцтва горада, якае налічвала каля 2500 чалавек, было знішчана, па большай частцы ў лагерах смерці Белжэц і Трэблінка. Вызвалены ад нямецкіх захопнікаў горад быў савецкімі войскамі ў жніўні 1944 года.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прыбыткі гарадскога бюджэту ў 2010 годзе склалі 187,66 млн злотых (у 2009 годзе — 69,13 млн), выдаткі — 174,26 млн злотых (78,24 млн), дэфіцыт бюджэту — 13,4 млн злотых (у 2009 годзе — 9,12 млн)[2].

Асноўныя прадпрыемствы горада — гуты кампаніі Pilkington па выпуску аўтамабільнага і флоат-шкла.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У Сандаміры бярэ пачатак Малапольскі шлях Святога Якава.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

  1. Featured Dominican Saints. // sistersofmary.org. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012. Праверана 30 сакавіка 2012.
  2. BDL :: Bank Danych Lokalnych. // stat.gov.pl. Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2012. Праверана 30 сакавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Шаблон:Сандамірскі павет