Горад Санкт-Пецярбург
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Санкт-Пецярбург (руск.: Санкт-Петербург), горад у Расіі, цэнтр Ленiнградскай вобласці.
Плошча 605,8 км². Насельніцтва: 4 581 854 жыхароў (2009 год) (у 2008 годзе — 4 568 047), 3,990,000 жыхароў (2007). Горад з насельніцтвам больш мільёна, які знаходзіцца бліжэй да поўначы, чым іншыя гарады. Клімат вiльготны, марскі. Сярэдняя тэмпература студзеня —7,7 °C, ліпеня +17,8 °C. Вядомыя Белыя Ночы.
Змест |
[правіць] Гісторыя
Горад Санкт-Пецярбург (ням.: крэпасць св. Пятра) заснаваны 27 мая 1703 імператарам Пятром I. 1712 - 1918 сталіца Расіі.
[правіць] Назвы горада
- Петраград 31 жніўня 1914 - 26 студзеня 1924
- Ленінград 26 студзеня 1924 - 6 верасня 1991
[правіць] Культура
У 1990 годзе гістарычны цэнтр Санкт-Пецярбурга і палацава-паркавыя ансамблі прыгарадаў уключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Планіроўка і архітэктура Пётр I задумваў горад паводле еўрапейскага ўзору: з прамымі перпендыкулярнымі вуліцамі, шырокімі «прашпектамі». Такая планіроўка бачна на прыкладзе Васільеўскага вострава і «трызубцы» Адміралцейства — Неўскі праспект, Гарохавая вуліца, Вазнясенскі праспект.
[правіць] Беларусы ў Санкт - Пецярбурзе. Гісторыя. Асобы
Пецярбург стаў важным цэнтрам беларускай культуры яшчэ ў ХІХ ст. Паводле расійскага перапісу 1897 г. у Пецярбургу пражывала 66,5 тыс. беларусаў. У пачатку ХХ ст. яны сталі другой па колькасці іншаэтнічнай супольнасцю ў горадзе.